Выстава пад назвай «У шкляным шары свет чароўны» адкрылася ў музеі этнаграфіі ў Магілёве. Зарадзіцца атмасферай навагодніх свят і акунуцца ў дзяцінства можна да 16 студзеня.
На выставе прадстаўлены ёлачныя цацкі не толькі з фондаў музея, але таксама з прыватных калекцый, у тым ліку саміх супрацоўнікаў.
– Паколькі ўсе цацкі перыяду СССР, то яны ўжо маюць права лічыцца музейнымі экспанатамі, - распавядае навуковы супрацоўнік Таццяна Калачова. – Калі прыходзяць наведвальнікі 50+, яны ўсклікаюць: «Вау! Гэта ж наша дзяцінства!» Хтосьці пашкадаваў, што не захаваў рарытэты.
Першыя цацкі былі картанажнымі. Гэта ціснутыя фігуркі, злепленыя з дзвюх паловак выпуклага кардона. Шкляныя ёлачныя цацкі былі дарагімі, дазволіць іх сабе маглі нямногія. Больш даступнымі напачатку XX стагоддзі былі ўпрыгожванні з кардона і паперы – у жаночых часопісах напярэдадні Калядаў нават з'яўляліся адмысловыя інструкцыі і схемы выраба такіх упрыгожванняў.
У СССР з 1924 года ў рамках антырэлігійнай прапаганды пачалася жорсткая барацьба са святам Раства і ёлкай, якая з 1929 года была канчаткова забаронена.
Ватовыя цацкі ўпершыню з'явіліся на калядных ёлках яшчэ ў канцы XIX стагоддзя, аднак іх зорнай гадзінай стаў канец 1930-х у СССР, дзе разгарнулася шырокая вытворчасць недарагіх і простых у вырабе фігурак, якія адлюстроўвалі піянераў, чырвонаармейцаў, спарцменаў.
Сярод цацак - знакі эпохі: шары з выявай савецкай пяціканцовай зоркі, сярпа і молата, піянеры і лётчыкі, крамлёўскія вежы і дзеячы рэвалюцыі, лятальныя апараты, заваёўнікі Арктыкі і велізарная колькасць упрыгожванняў на тэму космасу.
Гісторыю набору ёлачных упрыгожванняў «Малютка» звязваюць з абмежаванымі магчымасцямі прасторы ў хрушчоўках.
Незвычайна выглядаюць агеньчыкі для ёлкі ў выглядзе тэніснай ракеткі са свечкамі на прышчэпках. У мэтах пажарнай бяспекі побач ставіў вядро з пяском ці вадой.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ёлачныя ўпрыгожанні часта былі самаробнымі і недаўгавечнымі, а тыя, што працягвалі паступаць у продаж, вырабляліся з адходаў вытворчасці на розных прадпрыемствах (напрыклад, з дроту на заводзе «Маскабель»). Сапраўдны ж росквіт вытворчасці ёлачных упрыгожванняў у СССР прыпадае на 1950-я гады, а з другой паловы 1960-х савецкія ёлачныя ўпрыгожанні паступова губляюць унікальнасць, становячыся масавай прадукцыяй.
На выставе можна ўбачыць яшчэ адзін сімвал эпохі без гаджэтаў: паштоўкі, якія падпісвалі ад рукі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.05.2024 - 16:14
Што будзе новага на «Вялікі бард-рыбалцы» у 2024-м распавёў дырэктар музычнага фэсту
10.05.2024 - 10:02
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24