Немагчыма паглыбляць інтэграцыю Расіі і Беларусі без сінхранізацыі статыстычнай справаздачнасці. Такое меркаванне журналістам выказала кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар’яна Шчоткіна падчас пасяджэння ў Магілёве статыстычнага савета Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі і Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі.
«Сёння мы жывем на гістарычным, вельмі важным этапе развіцця адносін паміж Расіяй і Беларуссю, – адзначыла Мар'яна Шчоткіна. – Актывізацыя дзеянняў па пашырэнні і паглыбленні інтэграцыйных працэсаў, рэалізацыя 28 саюзных праграм, накіраваных на фарміраванне адзінай макраэканамічнай палітыкі, немагчымыя без гарманізацыі і сінхранізацыі статыстычнай справаздачнасці. Інтэграцыйныя працэсы ідуць абсалютна ўсюды: у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, высокіх тэхналогіях, сацыяльна-гуманітарнай прасторы. Але для таго, каб рэгуляваць гэтыя працэсы і прымаць граматныя кіраўніцкія рашэнні, неабходна ацаніць іх ход».
Для ацэнкі працэсу неабходна распрацаваць сістэму яго вымярэння. «Гэта немагчыма зрабіць без аб’ектыўных дадзеных, якія нам даюць статыстычныя ведамствы, – падкрэсліла Мар’яна Шчоткіна. – І тут асаблівая роля належыць статыстычнаму савету, у які ўваходзяць прадстаўнікі статыстычных ведамстваў Расіі і Беларусі. Перш за ўсё, яго галоўная функцыя – каардынацыя дзейнасці па збліжэнні паказчыкаў па ацэнцы сацыяльна-эканамічнага развіцця і ўзроўню жыцця людзей. Тут важна ўсё: як адзіныя падыходы ў арганізацыі і вядзенні статыстыкі, так і аднолькавыя метадалогіі аблічбоўкі і распрацоўкі макраэканамічных паказчыкаў».
На думку кіраўніка прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, для павышэння эфектыўнасці міжведамаснага ўзаемадзеяння міністэрстваў і ведамстваў неабходныя дадзеныя. «Калі мы хочам кіраваць працэсамі, то павінны бачыць, як яны рухаюцца, – падкрэсліла яна. – Гэта можна рабіць эфектыўна і плённа, калі абапірацца на афіцыйную статыстычную справаздачнасць, якая павінна быць супастаўная згодна з выпрацаваным адзіным падыходам. Таму пасяджэнне статыстычных службаў дзвюх дзяржаў – надзвычай важная падзея, якая з’яўляецца платформай для дзейнасці абсалютна ўсіх органаў улады».
Пасяджэнне статыстычнага савета Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі і Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі праходзіць 26-27 мая ў Магілёве. У ім удзельнічаюць старшыня Белстата Іна Мядзведзева, кіраўнік Расстата Сяргей Галкін, кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар’яна Шчоткіна, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, іншыя прадстаўнікі дзяржорганаў.
Падводзяцца вынікі сумеснай дзейнасці, абмяркоўваецца гарманізацыя статыстычнай метадалогіі, маніторынг і вымярэнне прагрэсу ў дасягненні мэтаў ўстойлівага развіцця, удасканаленне інтэрактыўных платформаў распаўсюджвання статыстычных дадзеных. Таксама вызначаюцца напрамкі развіцця дзяржаўнай статыстыкі ў Беларусі і Расіі на бліжэйшую перспектыву.
БЕЛТА, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)