Размясціўся ён у аграгарадку Семукачы. Ва ўсіх тутэйшых экспанатаў, як і ля самога будынка, - свая гісторыя. Напрыклад, драўляны плуг з жалезным наканечнікам выявілі жыхары вёскі Аляксандраў, калі пазбаўляліся ад хламу ў хляве. Думалі спаліць за непатрэбнасцю, але жыццё плугу выратавала перспектыва з'яўлення ў Семукачах этнаграфічнага комплексу.
– Быў у вёсцы Смалярня безгаспадарны бярвеністы дом, пабудаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны. Уладальнікі даўно памерлі, спадчыннікі не аб'явіліся, а знесці яго рука не паднімалася. Яго і прыстасавалі пад будучую «галерэю для рарытэтаў». Мясцовы жыхар Сяргей Мудрагелаў дапамог з тэхнікай - у яго ёсць асабісты трактар, перавёз хату ў Семукачы. Рабочы па абслугоўванні школы ў аграгарадку Пётр Навумаў заліў слупковы фундамент, былыя выпускнікі, якія цяпер жывуць у вёсцы Вялікія Бялевічы, у Магілёве, зруб сабралі, паставілі вокны, паклалі дах. Яе, дарэчы, зрабілі як даўней драўлянай, - распавядае старшыня Семукацкага сельвыканкама Тамара Укружская. - Сродкі збіралі ўсім мірам: частку мы вылучылі, частку сабралі вяскоўцы. Яны ж і рарытэты сямейныя для будучай экспазіцыі падалі.
Ведаючы, што ён вось-вось адкрыецца, бібліятэкар з Сёмукачоў Ала Стрыкунова прынесла сюды абрус, які належаў яе бабулі - Надзеі Майстрыкавай: «Надзея Іванаўна сама яе вышывала - пры лучыне. Гэта самае дарагое, што ў мяне засталося ў памяць аб блізкім чалавеку, якога даўно няма на гэтай зямлі. У нашай сям'і абрус гэты засцілалі толькі па вялікіх святах, калі ў хаце за сталом збіралася ўся радня».
У этнакомплексе, зрэшты, даўніна не толькі местачковая. Дастаўшуюся ёй у спадчыну ад піцерскай радні старажытную ікону ахвяравала агменю культуры дэпутат Семукацкага сельсавета Людміла Дзятлікава.
- Сімвалічна, што мы адкрылі архітэктурны этнаграфічны комплекс у Год міру і стварэння. Хочацца, каб людзі не забываліся на свае карані, каб цяперашняе і наступныя пакаленні ўсведамлялі, якой працай быў здабыты гэты свет, выбудавана ўсё тое, што мы сёння маем. Нашы продкі, выкарыстоўваючы недасканалыя прылады працы, здолелі стварыць разнастайныя матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Наша задача - зберагчы і прымножыць гэтую спадчыну, - перакананая Тамара Укружская, свякроў якой Марыя Емяльянаўна перадала музею старажытнае канапе - дыхтоўная канапа з дрэва, які прыйшоў на змену сялянскай лаве. - А каб было цікавей акунацца ў мінулае, плануем арганізоўваць тут урокі для школьнікаў, даступна і займальна расказваць, для чаго прызначаўся той ці іншы прадмет, даваць майстар-класы, да прыкладу па працы на самапралцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2025 - 12:52
Галіны памяці: 80 яблынь высадзілі ў гонар подзвігаў Герояў Вялікай Айчыннай вайны ў Горках
06.05.2025 - 10:12
Сяўба цыбулі ў Магілёўскай вобласці выйшла на завяршальны этап: работы праведзены на 156 гектарах
06.05.2025 - 09:17
Журналісты і Вялікая Айчынная вайна: як слова захоўвае гісторыю
05.05.2025 - 10:34
05.05.2025 - 09:49