Абласны семінар-практыкум па вырабе цацак з ваты для майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, спецыялістаў клубных арганізацый пройдзе з 30 па 31 кастрычніка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.
Удзельнікі семінара вывучаць традыцыі вырабу цацкі з ваты для далейшага выкарыстання атрыманых майстрамі ведаў на практыцы.
Як расказалі субяседнікі, майстар-класы і тэарэтычныя заняткі правядзе метадыст аддзела традыцыйнай мастацкай культуры КК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы» Злата Воднева.
На працягу некалькіх дзён майстры будуць знаёміцца з гісторыяй стварэння ватовай цацкі, выкарыстаннем традыцыйных тэхнік і прыёмаў для ватовага ўпрыгожвання, а таксама вырабяць фігуркі анёла і ёлачную шышку.

Галіна Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва