27-гадовы магіляўчанін Арцём Кардымон — майстар-ратавальнік МНС. Паралельна навучаецца завочна на трэцім курсе факультэта фізічнага выхавання МДУ імя А. А. Куляшова. Спортам займаецца з дзяцінства: у школе павезла з настаўнікам фізкультуры, які, не лічачыся з асабістым часам, прывіваў рабятам захопленасць сваім прадметам. У старэйшых класах Арцём удзельнічаў у спаборніцтвах па дапрызыўнай падрыхтоўцы, паказваў высокія вынікі. У войску служыў у спецназе ўнутраных войскаў.
Цяпер у вольны час займаецца мнагабор'ем - сілавой падрыхтоўкай, гіравым спортам, а летам аддае перавагу кросу. Арцём расказвае:
- Спорт для мяне хобі, ён паднімае настрой. Але не толькі. Трэніроўкі і дастаўляюць задавальненне, і даюць упэўненасць у сабе, сваіх сілах, у тым ліку пры выкананні службовых задач. Прадстаўце, як няпроста, да прыкладу, адчыніць машыну з заблакаваным у ёй чалавекам. Акрамя таго, заняткі спортам умацоўваюць здароўе, павялічваюць імунітэт.
САВЕТЫ
Валерый Ляутка, дацэнт кафедры фізвыхавання МДУ імя А. А. Куляшова:
- Мнагабор'е развівае сілу, спрыт. Чалавек можа аднолькава добра бегаць, плаваць, пераносіць цяжкасці. Умацоўваюцца ўсе сістэмы арганізма: дыхальная, сардэчна-сасудзістая, мышачная. Тыя, хто выбірае такія трэніроўкі, спакойныя, ураўнаважаныя, у няштатнай сітуацыі спачатку ацэньваюць абстаноўку, затым прымаюць рашэнне, як дзейнічаць. Як і любы від спорту, мнагабор'е спрыяе паляпшэнню настрою і дысцыплінуе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 14:34
12.08.2025 - 12:18
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 16 жніўня ў Магілёўскай вобласці
12.08.2025 - 09:14
Да 1 верасня ў кожнай вобласці ўсталююць па два комплексы надворнага абсталявання ў дзіцячых садах
08.08.2025 - 16:57
На ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга» адкрылі абноўленую Дошку гонару
08.08.2025 - 13:23
Напярэдадні Дня будаўніка ў Магілёве адбыўся святочны канцэрт