У Маскве працягваюцца Дні Магілёўскай вобласці. Расійская сталіца будзе прымаць гасцей з Прыдняпроўскага краю па 22 красавіка ва ВДНГ. Выставачная экспазіцыя нашага рэгіёну «Магілёўшчына – гераічнае мінулае і слаўная будучыня» заклікана пазнаёміць жыхароў і гасцей Масквы з багатай гістарычнай, культурнай і турыстычнай спадчынай Магілёўшчыны, а таксама прадэманстраваць прамысловы і інвестыцыйны патэнцыял вобласці.
У экспазіцыі значнае месца адведзена яе культурным брэндам. Так, з 4 па 8 красавіка майстры Бабруйскага і Круглянскага раёнаў прадэманстравалі майстар-класы па ткацтве, вырабе тэкстыльнай лялькі, традыцыйнага посуду на ганчарным крузе і пляценні паясоў. Ад Бабруйскага раёна сваё майстэрства і таленты ў сталіцы Расіі дэманстравалі народны майстар Беларусі Аляксандр Арлоў, загадчык Цэнтра рамёстваў пасёлка Глуша Лаура Фамцова.
З канцэртнай праграмай выступіў народны ансамбль народнай песні «Пярэзвы» (кіраўнік - Валянціна Грыгор'ева) раённага Цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна».
Круглянскі раён прадстаўлялі загадчык раённага Дома рамёстваў Сняжана Гарбачова і метадыст-майстар, народны майстар Рэспублікі Беларусь Ларыса Лямцава.
– На выставе мы дэманстравалі майстар-класы па ткацтве беларускіх традыцыйных паясоў і дарожак, – расказвае Сняжана Уладзіміраўна. - Прыемна было бачыць, як расіяне цікавяцца нашай культурай. Было шмат дзяцей і моладзі. Яны задавалі шмат пытанняў. Масквічоў цікавіла колькі гадоў ткацкаму станку, хто нас навучыў ткаць, чаму тыя ці іншыя колеры скарыстаны ў арнаменце. Усе дзякавалі нам за працу. І, вядома ж, з задавальненнем спрабавалі ткаць на беларускім станку.
- Я паясы тку ўжо больш за 20 гадоў, - кажа Ларыса Лямцава. - Прыемна была здзіўленая зацікаўленасцю расіян да народнай творчасці. Калі бачыш іх рэакцыю, то перапаўняе пачуццё гонару за нашу краіну і майстроў.
Усе наведвальнікі выставы выказвалі шчырую падзяку майстрам Магілёўшчыны за захаванне народных традыцый. Але самае кранальнае - гэта тое, што яны з радасцю апускаліся ў свет беларускага мастацтва і з задавальненнем спрабавалі ткаць дарожку і паясы.
Раней сваё майстэрства на Днях Магілёўскай вобласці ва ВДНГ дэманстравалі ўмельцы Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію
21.04.2025 - 09:40
Гастролі, сумесныя пастаноўкі. Магілёўскі і Уладзімірскі тэатры дамовіліся аб супрацоўніцтве
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне