У Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы працуюць майстры народнай творчасці з усяго рэгіёна. Яны ствараюць унікальную карту Прыдняпроўскага краю.
- Зараз у краіне рэалізуецца рэспубліканскі праект «Культурная спадчына Беларусі», арганізатарамі якога з'яўляецца Цэнтральны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, - растлумачыла начальнік аддзела традыцыйнай мастацкай культуры метадычнага цэнтра НТ і КПР Наталля Аніковіч. – Па задуманай ідэі, майстры народнай творчасці павінны стварыць карты кожнай вобласці, якія пазней будуць сабраны ў адзіную карту Беларусі памерам 3х2,5 м.
Карта рэгіёну, якую яны вышываюць, будзе змяшчаць асноўныя сімвалы матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны кожнага кутка Прыдняпроўскага краю.
Першы шывок на карце Магілёўскай вобласці зрабіла Вольга Пабелусцік. Майстрыха з Круглянскага раёна вышыла на карце народны ўдарны музычны інструмент - трашчотку. А вось Горацкі раён знакаміты саломапляценнем, таму метадыст раённага Дома рамёстваў Наталля Аўласевіч вышыла на карце саламяны куфар. Выраб з саломы з'явіўся і на карце Быхаўскага раёна - саламяны павук.
Аб'екты нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці размясціліся ў межах Дрыбінскага раёна - лапці і валёнкі. Бандарны і гліняны посуд - у Глуска і Бабруйска.
Майстры з 16 раёнаў ужо сваю працу завяршылі. Эстафету прыняла майстрыха з Клімавіцкага раёна. Таццяна Сапажкова вышывае сімвал Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», які праходзіць на Клімавіцкай зямлі з 1996 года.
Чакаюць сваёй чаргі майстрыхі са Слаўгарада, Краснаполля і Касцюковіч. Так слаўгарадчане выш'юць галоўную славутасць раёна - Блакітную крыніцу, краснапальчане - арнамент, а касцюкаўчане - мядзведзя.
Завяршыць працу над праектам плануюць да мая. Карта-габелен стане сімвалам культурнай спадчыны беларускага народа.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 11:54
Білеты на фестывальныя мерапрыемствы «Анімаёўка-2025» ужо ў продажы
12.09.2025 - 09:35
Магілёўская вобласць і Астрахань падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы культуры
12.09.2025 - 08:59
08.09.2025 - 10:52
Ліда перадала Касцюковічам эстафету Дня беларускага пісьменства
08.09.2025 - 10:10
Магілёўская вобласць прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства
08.09.2025 - 09:33
У Магілёве назвалі пераможцаў фестывалю «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»