ММемарыяльную дошку народнаму артысту Беларусі Валерыю Іванову адкрылі ў Глуску. Імя вядомага кампазітара прысвоена Глускай дзіцячай школе мастацтваў.
Мемарыяльная дошка заслужанаму дзеячу краіны і ганароваму грамадзяніну Глускага раёна Валерыю Іванову размясцілася на будынку школы мастацтваў. На яе ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, вядомы беларускі музыкант Анатоль Ярмоленка, а таксама ўдава народнага артыста Алена Бялова.
«Сваёй шматграннай творчасцю Валерый Іваноў зрабіў унёсак не толькі ва ўслаўленне сваёй малой радзімы і Прыдняпроўскага краю, але і ўсёй Беларусі, – адзначыў на адкрыцці Анатоль Ісачанка. – Дзякуючы яго музычным творам сталі знакамітыя многія айчынныя і замежныя эстрадныя выканаўцы. Таму сённяшняе мерапрыемства – гэта не толькі даніна памяці і павагі выдатнаму чалавеку, нашаму земляку, але і захаванне сувязі часоў і пераемнасці пакаленняў. У Год гістарычнай памяці гэта як ніколі актуальна і сімвалічна».
Пасля адкрыцця выставы ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу «Арыён» прайшоў вечар памяці, прысвечаны Валерыю Іванову. У праграму мерапрыемства ўвайшлі выступленні Анатоля Ярмоленкі, салісткі Магілёўскай абласной філармоніі Вольгі Гарнічар, навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў. Акрамя таго, у гэты ж дзень у Глускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася фотавыстава, прысвечаная вядомаму кампазітару. На ёй можна ўбачыць рэдкія кадры з жыцця яго сям’і.
Валерый Іваноў нарадзіўся і вырас у Глуску. Ён быў аўтарам інструментальных і вакальных твораў, мелодый да спектакляў, кінафільмаў і радыёпастановак. Доўгі час узначальваў музычнае вяшчанне Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Яго кампазітарская дзейнасць пачалася з лірычных песень. Творы артыста ўвайшлі ў рэпертуар вядомых беларускіх выканаўцаў і па праве заслужылі шырокую народную любоў, сярод іх: «Каханне», «Бацькоўскі зруб», «Раз ды разок», «Ты ды я, ды мы з табой» (прагучала ў фільме «Ціхія троечнікі»). Дзякуючы яго творам сталі знакамітыя многія айчынныя і замежныя эстрадныя выканаўцы, у тым ліку Любоў Успенская, ансамблі «Сябры» і «Верасы».
Па словах сучаснікаў, Валерый Іваноў ствараў хіты і шлягеры, якія застаюцца ў памяці людзей і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Ён шчыра любіў сваю малую радзіму, часта прыязджаў і прызнаваўся, што менавіта яна яшчэ ў дзяцінстве дала яму творчыя крылы і ўсё жыццё працягвала напаўняць энергіяй і натхненнем. Яго на першы погляд немудрагелістыя творы па-сапраўднаму кранаюць душу слухачоў.
БЕЛТА, фота mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе