Па традыцыі ў апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі. Ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах Магілёўскай вобласці пройдуць мерапрыемствы з удзелам кіраўніцтва раёнаў і навучальных устаноў, лідараў моладзевых грамадскіх арганізацый, паведамілі ў аблвыканкаме.
У арганізацыях і ўстановах рэгіёна запланаваны вечары адпачынку, конкурсна-гульнявыя, танцавальна-забаўныя праграмы, кніжныя выставы, тэматычныя гутаркі, майстар-класы.
У рэгіёнах пройдуць раённыя этапы рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла».
У горадзе на Бярэзіне адбудзецца фотавелаквест «Насустрач 633-годдзю Бабруйска», конкурсная праграма «Наперад, моладзь!», анлайн-гульня «Бабруйск малады».
У Клімавічах свята адзначаць урачыстым узнагароджаннем лепшых прадстаўнікоў моладзі раёна, конкурсна-забаўляльнай праграмай «Зажигай!» і дыскатэкай «Моладзь – раЗАм!».
У Слаўгарадзе арганізуюць мерапрыемства «Мы – надзея краіны!».
Глуск парадуе хлопцаў канцэртнай праграмай «Маладыя таленты Глусчыны», добраўпарадкаваннем пляцовак у рамках праекта #«РаЗАм з бацькамі» і квэст-гульнёй «Гэта мой дзень – Дзень моладзі».
У Дрыбіне адбудзецца канцэрт «Планета пад назвай “Маладосць”», конкурсна-гульнявая праграма для маладых сямейных пар «Бэбі бум» і велапрабег «Моладзь аб’ядноўвае...».
Экалагічным дэсантам «Хай будзе чыста» будзе праведзена ўборка членамі ГА БРСМ прыбярэжнай тэрыторыі Сідараўскага вадасховішча ў Краснаполле. Таксама тут пройдзе флэш-моб «Даеш, моладзь!».
Святочная канцэртная праграма «Планета маладосці» і папулярны танцавальны сімулятар «Плэй-дэнс» запланаваны да правядзення ў Хоцімску.
У Касцюковічах пройдзе канцэртная праграма «Тэрыторыя моладзі», а ў Чавусах – раённы конкурс «Аўталэдзі» і фестываль «Краскі холі».
У Магілёве напярэдадні свята 27 чэрвеня правядуць урачыстую адпраўку студэнцкіх атрадаў для працы на аб’ектах рэспубліканскага значэння ў летні перыяд 2020 года.
У нядзелю 28 чэрвеня моладзь абласнога цэнтра зможа прыняць удзел у эстафеце «Бітва двароў» сярод маладых сем’яў, вялікім пікніку, моладзевай творчай праграме «Моладзевы МІХ» з узнагароджаннем і гала-канцэртам пераможцаў конкурсу «Артфест», «#Победа75». Па знакавых мясцінах горада пройдзе велаквест з элементамі арыентавання «У рытме горада».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00
17.04.2025 - 09:30
Лепшага першакурсніка вызначылі ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь