Пазачарговае паседжанне камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама адбылося 1 жніўня пад старшынствам намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алега Сцельмашка.
Як адзначана падчас пасяджэння выступоўцамі, прафілактычная работа, якая праводзіцца, дазволіла скараціць колькасць крадзяжоў, махлярстваў, хуліганстваў. Па скончаных крымінальных справах, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, не зарэгістравана такіх відаў злачынстваў, як разбой, вымагальніцтва, кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення, падробка дакументаў і інш.
Разам з тым, праблематыка супрацьпраўных паводзін падлеткаў не страчвае сваёй актуальнасці. На змену звыклым відам злачынстваў прыходзяць новыя. Як адзначыла Святлана Кашнярова, начальнік аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, сур'ёзную ўвагу трэба звярнуць на злачынствы ў сферы незаконнага абароту сродкаў плацяжу: «Гэты від злачынстваў сёння мае тэндэнцыю да распаўсюджвання. Шырокая інфармацыйна-тлумачальная праца аб адказнасці за ўчыненне такіх злачынстваў, а таксама забеспячэнне бацькоўскага кантролю ўваходзяць у лік першачарговых задач на наступны перыяд».
У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны іншыя праблемныя пытанні, выпрацаваны практычныя меры па іх устараненню.
Падводзячы вынік сустрэчы, Алег Сцельмашок адзначыў, што для атрымання станоўчага выніку падзяляць прафілактыку супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і сямейнага няшчасця нельга. «Калі сям'я - бяспечнае асяроддзе для дзіцяці, калі яго вучаць берагчы сябе і навакольных, ведаць і выконваць законы, то негатыўныя праявы ў падлеткавым асяроддзі будуць мінімізаваны», - падкрэсліў ён.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 15:12
18.07.2025 - 13:47
На Магілёўшчыне кааператары закупляюць у насельніцтва плодаагароднінную і дзікарослую прадукцыю
18.07.2025 - 08:58
Ад завалаў - да новых высадак дрэў: у Магілёве абмеркавалі пытанні ўборкі і аднаўлення лясоў
17.07.2025 - 16:59