Гістарычная палітыка – адзін з асноўных падмуркаў будаўніцтва дзяржавы. І яна патрабуе рашучага кантролю з боку дзяржавы і навуковай супольнасці. Такое меркаванне выказаў журналістам магілёўскі гісторык, краязнаўца і пісьменнік, кіраўнік Магілёўскага гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка перад шостым пасяджэннем Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта, які праходзіць сёння на базе Нацыянальнай акадэміі навук.
Вучоны і пісьменнік перакананы:
– Гістарычная палітыка – адзін з асноўных падмуркаў будаўніцтва дзяржавы. І тое, што да гэтага пытання звярнуліся і створаны такі афіцыйны орган з кампетэнтных людзей, добра вядомых і ў навуцы, і ў грамадстве, – гэта цяжка пераацаніць. Мы бачым, што, калі дзяржава не возьмецца за гістарычную палітыку, нічога талковага мы пабудаваць не зможам.
На думку Мікалая Барысенкі, мноства аспектаў гэтай сферы патрабуе дзяржаўнага ўмяшальніцтва:
– Гэта тычыцца гістарычных праграм у ВНУ, школьнай гістарычнага адукацыі. Абмяркоўваючы гэтыя і іншыя пытанні на такім высокім і прадстаўнічым узроўні, мы разумеем: так, толькі так можна глядзець наперад. Без гэтага руху не будзе.
Магілёўскі гісторык і краязнаўца па просьбе журналіста sb.by пракаментаваў прадпрымаемыя часам некаторымі блогерамі і актывістамі спробы палітызаваць тэму лацінскай транслітарацыі на інфармацыйных і турыстычных шыльдах – гэта пытанне, дарэчы, у парадку сённяшняга пасяджэння Савета. Меркаванне Мікалая Барысенкі на гэты конт такое:
– Гэтая транслітарацыя беларускай мовы лацінскім алфавітам, прычым з выкарыстаннем нейкіх знакаў, зусім чужых беларускай мове, – для мяне як жыхара ўсходняй Беларусі з’яўляецца незразумелай. Думаю, жыхары Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей з цяжкасцю разумеюць, пра што там ідзе гаворка. Разгойдванне сітуацыі вакол лацінізацыі пачалося не сёння, а яшчэ з дзясятак гадоў таму. Але тым ня менш спасылкі на тое, што без гэтай лацінкі немагчыма пражыць, а з рускай мовы па-беларуску ці па-англійску немагчыма перадаць якія-небудзь гукі, не мае пад сабой сур’ёзнай асновы. І вось гэта выкарыстоўваюць нашы нацыянальна-афарбаваныя «таварышы», спрабуючы прывесці гэты момант у наша жыццё. Думаю, мы павінны даць гэтаму адпаведную ацэнку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі