Зводны атрад праваахоўнікаў дапаможа аграрыям Магілёўскай вобласці падчас будучай гарачай пары. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас адкрыцця новай базы спецыяльнага батальёна патрульна-паставой службы міліцыі імя К. Г. Уладзімірава ў Магілёве.
Іван Кубракоў падзяліўся задумкай:
- Перагаварылі са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам. Не за гарамі ўборачная кампанія - перыяд вельмі вялікай нагрузкі на супрацоўнікаў сельскагаспадарчай галіны, якім заўсёды патрэбна дапамога. Прынята рашэнне падрыхтаваць нашых супрацоўнікаў і аказаць дапамогу Магілёўскай вобласці падчас гарачай пары.
Пры гэтым міністр дадаў, што дапамогу аграрыям міліцыянеры аказвалі заўсёды:
- У асноўным яна заключалася ў суправаджэнні калон. Таксама вайскоўцы ўнутраных войскаў працавалі на камбайнах. Цяпер прапрацуем пытанне, унясём змяненні ў нашы нарматыўна-прававыя дакументы для таго, каб супрацоўнікі маглі афіцыйна дапамагчы аграрыям у якасці камбайнераў і іх памочнікаў. Па-першае, правядзём маніторынг і паглядзім, колькі ў нас людзей з такім вопытам і адпаведным вадзіцельскім пасведчаннем. Натуральна, ім неабходна будзе прайсці пэўную падрыхтоўку. Думаю, мінімум 20 чалавек падрыхтуем і абавязкова дапаможам аграпрамысловаму комплексу рэгіёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 08:55
У Магілёўскай вобласці на рамонт устаноў адукацыі ў 2025 годзе накіравана Br107 млн
01.07.2025 - 08:49
Мінпрацы растлумачыла навацыі законапраекта аб дзяржаўным сацстрахаванні і пенсіённым забеспячэнні
30.06.2025 - 16:17
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 5 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
30.06.2025 - 12:12
Магілёўскім аблвыканкамам падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве з Ленінградскай вобласцю
30.06.2025 - 12:08