Міні-выстава «Мілы вобраз», прысвечаная Дню Маці адкрыецца 11 кастрычніка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Як распавялі супрацоўнікі музея, на міні-выставе можна будзе пазнаёміцца з лірычнымі і глыбокімі жаночымі выявамі, захаванымі на палатне майстра пэндзля.
Выстава заклікае задумацца аб неацэннасці маці ў жыцці кожнага чалавека.
Азнаёміцца з тэматычнымі творамі мастакоў можна будзе да 3-га лістапада.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая