Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе грамадзянам выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання пры наведванні аб'ектаў і арганізацый, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
З 22 кастрычніка ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя нумар 111 ад 20 кастрычнiка 2021 года, якая сістэматызуе патрабаванні да правядзення санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджванні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі.
У прыватнасці, адменена прымяненне адміністрацыйнай адказнасці да фізічных асоб за невыкарыстанне сродкаў абароны органаў дыхання на аб'ектах усіх форм уласнасці і ў грамадскім транспарце. "Разам з тым ва ўмовах цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе грамадзянам выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання пры наведванні аб'ектаў і арганізацый", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Акрамя таго, у пастанове актуалізаваны санітарна-проціэпідэмічныя мерапрыемствы ў перыяд рэгістрацыі выпадкаў інфекцыі COVID-19. Размова ідзе аб тым, што кіраўнікі арганізацый павінны прымаць меры, неабходныя для забеспячэння кантролю за выкарыстаннем сродкаў абароны органаў дыхання работнікамі, фізічнымі асобамі пры наведванні аб'ектаў і арганізацый пры адсутнасці магчымасці захавання сацыяльнай дыстанцыі (1-1,5 м). Бальнічным арганізацыям аховы здароўя трэба распрацаваць планы арганізацыі работы ў рэжыме, які забяспечвае выкананне ўмоў інфекцыйнага стацыянара. У амбулаторна-паліклінічных і бальнічных арганізацыях павінны быць схемы заніравання з захаваннем лагістыкі перамяшчэння пацыентаў і работнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы
18.06.2025 - 09:34
Аперацыі на пазваночніку з дакладнасцю да міліметра. Рэвалюцыя ў нейрахірургіі ў Магілёве
16.06.2025 - 09:58
11.06.2025 - 10:44
Тыдзень нулявога траўматызму ў ахове здароўя прысвяцяць выкарыстанню сродкаў індывідуальнай абароны
10.06.2025 - 16:19