У Беларусі ўстаноўлены рацыён бясплатнага харчавання донара крыві і (або) яе кампанентаў у дзень данацыі. Адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 3 мая 2023 года нумар 68 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Так, донарам крыві і (або) яе кампанентаў, якія адмовіліся ад кампенсацыі выдаткаў, звязаных з выкананнем імі донарскай функцыі, пакладзены чорны чай (8 г), цукар (40 г), вада мінеральная пітная, сталовая (500 мл), печыва (200) г), шакалад (140 г), гематаген (40 г), зефір (95 г), мармелад (75 г) і сок (30 мл). Астатнія атрымаюць чорны чай (8 г), цукар (40 г), ваду мінеральную пітную, сталовую (500 мл), печыва (200 г), шакалад (100 г), гематаген (40 г).
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы
18.06.2025 - 09:34
Аперацыі на пазваночніку з дакладнасцю да міліметра. Рэвалюцыя ў нейрахірургіі ў Магілёве
16.06.2025 - 09:58
11.06.2025 - 10:44
Тыдзень нулявога траўматызму ў ахове здароўя прысвяцяць выкарыстанню сродкаў індывідуальнай абароны
10.06.2025 - 16:19