У Беларусі вызначаны пералік захворванняў, якія з’яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад асобных вучэбных прадметаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Пералік вызначаны пастановай Міністэрства аховы здароўя № 76 ад 26 ліпеня 2022 года. «Даны дакумент упершыню нарматыўна вызначае пералік захворванняў, якія з’яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад вывучэння асобных вучэбных прадметаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Гаворка аб працоўным навучанні, у прыватнасці, аб асваенні работ, звязаных з выкарыстаннем механічнага абсталявання: такарных, свідравальных, такарна-вінтарэзных і іншых станкоў. Таксама школьнікаў могуць вызваліць ад дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі. Гэта тычыцца асваення практычных навыкаў, звязаных з павышанай фізічнай нагрузкай, пры праходжанні ваенна-палявых збораў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 09:16
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход
13.08.2025 - 11:34