RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь заклікае грамадзян адмовіцца ад наведвання лясоў да пачатку дажджоў

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь заклікае грамадзян адмовіцца ад наведвання лясоў да пачатку дажджоў.

Зараз у Беларусі вельмі неспрыяльныя пагодныя ўмовы для пажарнай бяспекі лясных угоддзяў. Уведзеныя забароны на наведванне лясоў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, за выключэннем Браслаўскага раёна. «Тым не менш, грамадзяне працягваюць наведваць лясы для збору грыбоў, адпачынку на прыродзе і іншага, праз што адбываюцца ўзгаранні. Дзесьці яны могуць быць выпадковымі, аднак работнікамі дзяржлесаховы выяўляюцца выпадкі наўмысных падпалаў. Так, у адным з лясных кварталаў Ляхавіцкага раёна адбылося ўзгаранне адначасова ў пяці пунктах, што, безумоўна, паказвае на чалавечы фактар», – звярнуўся да жыхароў нашай краіны Аляксандр Драгун.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая