Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі знаходзіцца ў Магілёве з працоўным візітам. Выконваючы даручэнне кіраўніка дзяржавы, ён кантралюе, як у пацярпелым ад стыхіі рэгіёне гарантуюць бяспеку насельніцтва і аднаўляюць нармальныя ўмовы жыццядзейнасці.

У праграме — наведванне прамысловага гіганта ААТ «Магілёўхімвалакно», Магілёўскай ЦЭЦ-2, Магілёўскай бальніцы № 1, найбольш пацярпелых месц. Плануецца сустрэча са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама, а таксама курсантамі і работнікамі МНС.

Паводле аператыўных даных у Магілёўскай вобласці пашкоджаны дахі 844 аб'ектаў, з якіх: 191 — сельскагаспадарчых (12 адноўлена), у тым ліку 60 малочнатаварных ферм, 123 — вытворчых (2), 468 — жылых (234), 58 — грамадскіх і сацыяльных (12), 33 — адукацыі аховы здароўя, 12 - іншыя (1).

На пацярпелым ад урагану «Магілёўхімвалакно» запушчаны ў працу чатыры з пяці вытворчых пляцовак
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі