Міністрам архітэктуры і будаўніцтва прызначаны Руслан Пархамовіч. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
З сакавіка 2018 года Руслан Пархамовіч працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. Курыраваў напрамкі: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка, жыллёвая і камунальная гаспадарка, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Магілёве. У 2002-м скончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт, у 2011 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае і мясцовае кіраванне. Да прызначэння на пасаду намесніка старшыні аблвыканкама працаваў дырэктарам ААТ «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат».
Сёння кіраўнік дзяржавы прыняў яшчэ шэраг кадравых рашэнняў. У прыватнасці:
Андрэй Хмель прызначаны міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Юрый Селіверстаў– міністрам фінансаў Беларусі;
Пётр Пархомчык–міністрам прамысловасці Беларусі;
Ігар Луцкі–міністрам інфармацыі Беларусі;
Дзмітрый Пантус–старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі;
Дзмітрый Матусевіч узначаліць Дзяржаўны камітэт па маёмасці;
Іван Церцель–Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Фотаздымак - mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 15:15
28.05.2025 - 16:11
27.05.2025 - 10:56
Алена Пруднікава-Кірпічонак прадстаўлена на пасадзе намесніка старшыні Магаблвыканкама
22.05.2025 - 14:25
20.05.2025 - 11:19
Выязны прыём 23 мая ў Хоцімскім раёне правядзе Аляксандр Гарошкін