З 1 студзеня з уступленнем у сілу ўказа кіраўніка дзяржавы нумар 429 у бюджэтнікаў з'явілася рэальная магчымасць істотнага павелічэння заработнай платы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Дакументам прадугледжана магчымасць устанаўліваць работнікам бюджэтных арганізацый індывідуальныя даплаты за выкананне дадатковых працоўных абавязкаў (з іх згоды) па аптымізаваных пасадах.
Даплата будзе ўстанаўлівацца ў памеры да 100 працэнтаў заработнай платы (за выключэннем надбаўкі за работу па кантракту) па прафесіі рабочага, па якой выконваюцца дадатковыя працоўныя абавязкі, у залежнасці ад аб'ёму работы, што выконваецца.
Акрамя таго, з 1 студзеня дадаткова павялічваюцца памеры галіновых стымулюючых выплат педагагічным і медыцынскім работнікам, работнікам сфер культуры, сацабслугоўвання, фізічнай культуры і спорту. Адпаведныя пастановы прыняты Міністэрствам культуры, Міністэрствам спорту і турызму, а таксама Міністэрствам адукацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.08.2025 - 14:45
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 30 жніўня
26.08.2025 - 13:47
Матдапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы ўжо атрымалі каля 94% шматдзетных сем'яў
26.08.2025 - 11:19
26.08.2025 - 08:59