Магілёў з гастролямі 6 сакавіка наведае Сучасны мастацкі тэатр. На сцэне абласнога драматычнага тэатра Мінская трупа прадставіць камедыю «Оскар», паведамілі карэспандэнту сайта ва ўстанове культуры.
«СМТ ведаюць і любяць у Магілёве, куды ён неаднаразова прыязджаў з гастролямі, – адзначылі суразмоўцы. – У нашым горадзе спектаклі гэтага тэатра знаходзяць гарачы водгук у гледача і нязменна праходзяць з аншлагам. На сцэне драмтэатра сталічныя акцёры ў ранейшыя гады прадстаўлялі шэраг яркіх камедый. У іх ліку «Два падкаблучнікі», «Шалёныя грошы», «Дом уверх дном». Прычым апошні спектакль тэатр прывозіў у Магілёў па шматлікіх просьбах гледачоў двойчы».
Гэтым разам Сучасны мастацкі тэатр пакажа камедыю «Оскар». Спектакль паводле аднайменнай п’есы выдатнага французскага камедыёграфа, вядомага драматурга Клода Манье паставіў ужо знаёмы Магілёўскім тэатралам па пастаноўцы «Дом уверх дном» рэжысёр Сяргей Савянкоў.
У анатацыі да спектакля гаворыцца: «Аднойчы раніцай у дом да мыльнага магната Бертрана Барнье з’яўляецца служачы яго кампаніі Крысціян Мартэн з просьбай павялічыць жалаванне: ён збіраецца ажаніцца на дзяўчыне з заможнай сям’і. Нявестай аказваецца дачка месье Барнье – Калет. Разгневаны гаспадар дома імчыцца да яе за тлумачэннямі. Дзяўчына радасна паведамляе бацьку, што цяжарная, праўда ад Оскара, былога кіроўцы месье Барнье, які, як на злосць, кудысьці знік...».
««Оскар» – сапраўдная камедыя палажэнняў у французскім стылі з уласцівымі ёй кур’ёзнымі сітуацыямі, недарэчнымі падзеямі і абсалютна камічнымі персанажамі. Шмат бліскучага гумару і добры настрой не пройдзе міма гледача», – запэўнілі суразмоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве
18.02.2025 - 16:22
12.02.2025 - 11:29
На традыцыйныя сустрэчы па выходных запрашае музей Масленікава