Напярэдадні 9 Мая ў РУП «Белпошта» падзяліліся інфармацыяй аб паштовай прадукцыі, што выпускаецца да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Падрабязнасці паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал РУП «Белпошта».
- У 2025 годзе Беларусь адзначае знамянальную падзею - 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, - нагадалі на прадпрыемстве. - Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і РУП «Белпошта» падрыхтавалі да гэтай падзеі разнапланавую паштовую прадукцыю.
У прыватнасці, 25 красавіка выходзіць у абарачэнне паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» (месцы гашэння — Мінск-паштамт, Гродна-25). У блоку тры паштовыя маркі. Тыраж блока складае 10 тысяч экзэмпляраў. Дызайн выкананы Аленай Мядзведзь. Акрамя таго, падрыхтаваны 7 спецыяльных памятных штэмпеляў, месцы гашэння - Мінск, абласныя цэнтры і горад Маладзечна.
На прадпрыемстве таксама праінфармавалі, што 9 красавіка выйшаў у абарачэнне мастацкі маркіраваны канверт «80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».
«Белпошта» да свята парадуе навінкамі - мастацкай паперай «80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» (па пранумараваных лініях збіраецца ліст у выглядзе трыкутніка) і паштоўкамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 15:12
18.07.2025 - 13:47
На Магілёўшчыне кааператары закупляюць у насельніцтва плодаагароднінную і дзікарослую прадукцыю
18.07.2025 - 08:58
Ад завалаў - да новых высадак дрэў: у Магілёве абмеркавалі пытанні ўборкі і аднаўлення лясоў
17.07.2025 - 16:59