Сёння па ўсёй Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Жыхары краіны ўспамінаюць аб бязвінна змучаных мірных грамадзянах.
У Магілёве ля помніка «Дзецям вайны» па вул. Лазарэнка адбыўся мітынг-рэквіем. Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, арганізацый і прадпрыемстваў горада, дэпутацкага корпуса, устаноў адукацыі, праваахоўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, ветэраны, моладзь.
Звяртаючыся да прысутных, старшыня Магілёўскай гарадской Рады дэпутатаў Максім Гурын сказаў, што ў Магілёве засталося ўсяго 35 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 259 вязняў фашысцкіх лагераў, на тэрыторыі горада пражываюць 9 удзельнікаў блакады Ленінграда.
«Наша задача - захаваць успаміны ветэранаў, увекавечыўшы іх на паперы, фота і відэа-матэрыялах, перадаючы іх ад пакалення да пакалення, - падкрэсліў Максім Гурын. - Нашы ветэраны - добры прыклад патрыятызму для цяперашняй моладзі. Я перакананы, што мы, згуртаваныя беларусы, будзем разам ствараць сваю мірную і светлую будучыню, не паўтараючы страшных памылак гісторыі».
У завяршэнні мітынгу да мемарыяла «Дзецям вайны» былі ўскладзены вянкі і кветкі. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб тых, каго забыць ніколі нельга.
Па матэрыялах mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 15:12
18.07.2025 - 13:47
На Магілёўшчыне кааператары закупляюць у насельніцтва плодаагароднінную і дзікарослую прадукцыю
18.07.2025 - 08:58
Ад завалаў - да новых высадак дрэў: у Магілёве абмеркавалі пытанні ўборкі і аднаўлення лясоў
17.07.2025 - 16:59