Міжнародная патрыятычная акцыя «Гэта трэба не мёртвым. Гэта трэба – жывым», прысвечаная памяці Канстанціна Сіманава, праходзіць у Магілёве. Пачалася яна на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі ў памяць пра паэта і пісьменьніка, прачыталі яго вершы.
– Сімвалічна, што наша сустрэча адбылася менавіта ў гэтым легендарным месцы. Тут праходзілі гераічныя бітвы падчас Вялікай Айчыннай вайны і развеяны прах франтавога журналіста, паэта і драматурга, – падзяліўся член праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека. – Мы лічым, што працу па захаванні памяці Канстанціна Сіманава ў нашым рэгіёне трэба пашыраць. Важна шукаць новыя формы і падыходы, якія працавалі б на моладзь і пры гэтым працягвалі б даўнія традыцыі. На гэтых сустрэчах можна пабудаваць патрыятычнае мерапрыемства міжнароднага значэння, якое аб’ядноўвае літаратараў дзвюх краін і спрыяе збліжэнню культур двух народаў.
Дарэчы, міжнародная патрыятычная акцыя зацверджана на пленуме Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы ў кастрычніку 2019 года, які праходзіў у Магілёве. Яна аб’яднала людзей розных узростаў і прафесій.
На мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» сабраліся прадстаўнікі гарвыканкама, кансультант прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску Аляксандр Пугачоў, члены Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі «Гонар» і аддзела ідэалагічнай і кадравай работы УКДБ па Магілёўскай вобласці, грамадскіх ветэранскіх арганізацый і арганізацый расійскіх суайчыннікаў горада Магілёва, навучэнцы школ і іншыя жыхары абласнога цэнтра.
– У чым каштоўнасць Сіманаўскіх чытанняў для Расіі і Беларусі? Перш за ўсё ў тым, што гэта наша культура і гісторыя, якую важна шанаваць, паважаць і перадаваць маладому пакаленню, не даваць нікому магчымасці фальсіфікаваць падзеі, якія адбыліся, – падкрэсліў Аляксандр Пугачоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.05.2025 - 12:12
Гэтыя кадры нельга забыцца. Выстава Ірыны Савасінай «Не згасае памяці свечка» ў Магілёве
15.05.2025 - 09:18
Стартуе прыём заявак на ўдзел у міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка»
14.05.2025 - 10:18
07.05.2025 - 14:56