У абласным цэнтры праходзіць міжнародны пленэр «Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў». Яго арганізатары - Магілёўскі гарвыканкам і ўпраўленне культуры, музей гісторыі Магілёва і Расійскі клуб Праваслаўных Мецэнатаў. Цягам некалькіх дзён госці з Расіі будуць маляваць Магілёў і яго знакавыя месцы. Пра гэта расказалі на прэс-канферэнцыі ў гарадской ратушы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая