З 7 па 21 кастрычніка ў Магілёве адбудзецца XXVIII Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Штогод з 1996 года ён праводзіцца на базе ўстановы культуры «Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава» і прысвячаецца выдатным дзеячам культуры Магілёўшчыны, значным падзеям і памятным датам Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе ўдзел у ім плануюць прыняць 15 мастакоў з 6 краін.
2024 год адзначаны знакавай датай - 80-й гадавінай вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Народны мастак Беларусі П.У. Масленікаў, чыё імя носіць абласны мастацкі музей, таксама ўнёс свой уклад у агульную Перамогу. Ён з'яўляўся не толькі таленавітым жывапісцам, педагогам і мастацтвазнаўцам, але і ганаровым ветэранам, сапраўдным патрыётам. Акрамя таго, сёлета адзначаецца 110 гадоў з дня нараджэння знакамітага земляка, творчасць якога садзейнічала развіццю мастацтва і культуры Беларусі. І дэвіз пленэру гэтага года абраны невыпадкова - «Павел Васільевіч Масленікаў. Да юбілею мастака і патрыёта!».
Пленэр дазволіць удзельнікам даследаваць і ўвекавечыць тэму гістарычнай мінуўшчыны, творчай спадчыны П.В.Масленікава, а таксама захаваць гарадскую архітэктуру, тыпажы з гісторыі краю, стварыць замалёўкі памятных мясцін, што дасць магчымасць убачыць нашчадкам сапраўдныя сюжэты нашага часу ў пазначанай тэматыцы: «П. В. Масленікаў - мастак, воін, патрыёт», «Праз усе прайшлі і перамаглі», «Адлюстраванне прыгажосці і прагрэсу».
За гады правядзення міжнароднага пленэру ўдзел у ім прынялі каля 600 мастакоў з 38 краін свету. У гэтым годзе майстэрства прадэманструюць 15 мастакоў з 6 краін: Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія (г. Масква, Уладзімірская, Валагодская, Маскоўская, Растоўская вобласці), Туркменістан і Узбекістан. Нараўне з заслужанымі майстрамі ў пленэры будуць удзельнічаць маладыя мастакі, што сімвалізуе пераемнасць пакаленняў. Мастакі наведаюць значныя гістарычныя і культурныя мясціны Магілёўшчыны.
Пленэр – гэта актыўная творчая праца на свежым паветры, згуртаванасць і ўзаемадзеянне, абмен досведам, «сакрэтамі» майстэрства, шырокае кола мастацкіх кантактаў, пошукі новага, натхненне новымі ідэямі і эксперымент, а таксама падтрымка рэалістычнага напрамку ў пейзажным жывапісе.
Арганізатарам Міжнароднага пленэру па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» з'яўляецца Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт. Генеральным партнёрам мерапрыемства сёлета выступіць плацежная сістэма Белкарт, адным з ключавых напрамкаў якой пры рэалізацыі стратэгіі ў рамках карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ўжо не адзін год застаюцца культурная спадчына Беларусі і культура ў цэлым. Так, у 2024 годзе плацежная сістэма аднаўляе праект «Музеі Беларусі разам з Белкарт» і праводзіць шэраг культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў сумесна з музеямі краіны. Яшчэ адным важным складальнікам праекта з'яўляецца перазапуск партала museums.by, наведвальнікі якога змогуць атрымаць вычарпальную інфармацыю аб музеях Беларусі, а таксама больш даведацца пра яе культурную і гістарычную спадчыну.
Па выніках пленэру, 21 кастрычніка, у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава будзе прэзентаваны выставачны праект з дэманстрацыяй мастацкіх твораў удзельнікаў.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 09:02
02.06.2025 - 09:45
Названы пераможцы ХХIII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»
29.05.2025 - 14:58
У Клічаве пройдзе рэгіянальны фестываль традыцыйных культур малых гарадоў «Кліч над Вольсай»
27.05.2025 - 14:48
Аб'яўлены конкурс на стварэнне лагатыпа Музея Славы Магілёўшчыны