Міжнародны турнір па скачках на батуце на прызы заслужанага майстра спорту Таццяны Пятрэні праходзіць у Магілёве з 13 па 16 снежня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Больш за 140 спартсменаў з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі ва ўзросце ад 11 гадоў і больш прымае ў сваіх сценах Палац гімнастыкі «Багіма».
У ліку наймацнейшых спартсменаў з Беларусі і Расіі на турніры выступаюць алімпійскія чэмпіёны Ганчароў Уладзіслаў і Ліцвіновіч Іван, пераможца чэмпіёна Еўропы – Рабцаў Алег, пераможцы чэмпіянату Еўропы ў камандным першынстве – Паўлаў Ян і Лебедзеў Ян (Расія), бронзавыя прызёры чэмпіянату свету ў камандным першынстве – Федарэнка Мікіта і Мельнік Міхаіл (Расія).
Як адзначылі арганізатары спартыўнага мерапрыемства, для больш юных спартсменаў гэтыя спаборніцтвы паслужаць добрай школай спартыўнага майстэрства, дзе яны змогуць набыць спаборніцкі вопыт.
Рэгламент спаборніцтваў:
13 снежня – сваё майстэрства ў кваліфікацыі пакажуць самыя юныя спартсмены спаборніцтваў 11–12 гадоў. Пачатак спаборніцтваў – а 09.40. А 13.00 адбудзецца парад адкрыцця спаборніцтваў. А 14.20 пройдуць фіналы ў сінхронных скачках у мужчын і жанчын, а таксама фіналы ў індывідуальных скачках у падгрупе 11–12 гадоў.
14 снежня – кваліфікацыя ў індывідуальных скачках у падгрупе 13‑14 гадоў, фіналы ў сінхронных скачках у падгрупе 13–14 гадоў. Пачатак спаборніцтваў – а 09.40.
15 снежня – кваліфікацыйныя і фінальныя спаборніцтвы ў сінхронных скачках у падгрупе 11–12 гадоў і ў індывідуальных скачках сярод мужчын і жанчын. Пачатак спаборніцтваў – а 09.40.
16 снежня – кваліфікацыйныя і фінальныя спаборніцтвы ў індывідуальных скачках у падгрупе 15–16 гадоў, фінальныя спаборніцтвы ў сінхронных скачках у падгрупе 13–14 гадоў. Пачатак – а 09.40. А 14.00 – парад закрыцця спаборніцтваў.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе