Паведамляецца, што ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі сельскай гаспадаркі правялі вялікую работу яшчэ да пачатку жніва. Тады кіраўнік ведамства падпісаў адпаведныя распарадчыя дакументы. Стартавала работа з падрыхтоўкі - трэба было вырашыць пытанні выканання рэгламентных патрабаванняў бяспекі ў месцах уборкі і перапрацоўкі збожжа, таксама размова ішла аб бяспецы тэхнікі. Работнікі МНС сустрэліся з працоўнымі калектывамі і правялі супрацьпажарныя інструктажы.
Тэхніка, якая выходзіць на палі, забяспечана сродкамі пажаратушэння або машынамі прыкрыцця, якія маюць патрэбны запас вады для тушэння агню на выпадак надзвычайнай сітуацыі.
У самой уборачнай кампаніі ў вольны ад нясення службы час прымаюць удзел 153 работнікі органаў і падраздзяленняў па НС. Ратавальнікі дапамагаюць убіраць і перапрацоўваць збожжа. Яны на нейкі час сталі камбайнерамі, іх памочнікамі, аператарамі КЗС, вадзіцелямі і трактарыстамі-машыністамі. Зразумела, пры неабходнасці яны гатовы да любых выклікаў і няштатных сітуацый.
Больш за ўсё добраахвотнікаў аказалася ў Магілёўскай вобласці, дзе ў свае водпускі бок аб бок з аграрыямі працуюць 32 чалавекі.
Работнікі ведамства ў якасці камбайнераў ужо намалацілі больш як 26,7 тыс.т збожжавых з улікам рапсу. Ратавальнікі - памочнікі камбайнераў намалацілі больш як 18,4 тыс. т збожжавых. Рубеж у 1 тыс. т перасягнулі трое работнікаў з Ляхавіцкага раённага падраздзялення МНС.
Што датычыцца вадзіцеляў з профільнага ведамства, то яны перавезлі больш як 9,3 тыс.т збожжавых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:06
20.02.2025 - 09:41
20.02.2025 - 09:20
19.02.2025 - 18:17
Навуковыя распрацоўкі ў металургіі: беларуска-расійскія ініцыятывы