Лета – гарачая пара для вяскоўцаў і дачнікаў. Для таго каб яна не стала «спапяляльнай», ратавальнікі сумесна з абласным «Радыё Магілёў» запускаюць праект-віктарыну «Бабуля побач з дзядулем».
Галоўная мэта мерапрыемства–праз гумар і фантазію дастукацца да кожнага пенсіянера і расказаць аб асноўных пастулатах бяспекі, а таксама да іх дзяцей і ўнукаў, якія павінны дапамагчы ў стварэнні бяспекі людзям «залатога ўзросту», паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

У ранішнім эфіры вядучыя радыё агучаць умовы. У суполцы УКантакце «Радыё Магілёў» будзе размешчана карцінка-карыкатура, адзін з фрагментаў якой будзе скрыты. Хто правільна адгадае схаваны фрагмент і крэатыўней за ўсіх выканае творчае заданне, атрымае падарунак-сувенір ад МНС. Карцінка з’явіцца раніцай, а вынікі падвядуць бліжэй да абеду. Віктарына стартуе ў панядзелак 6 ліпеня і працягнецца 5 дзён.

Паважаныя дзеці і ўнукі! Пацікаўцеся ў вашых бацькоў і бабуль з дзядулямі, ці спраўныя ў іх электраправодка, печка, ці варта замяніць даўно сапсаваны халадзільнік або састарэлы тэлевізар, устанавіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік у кожным жылым пакоі. Ваша ўвага і клопат ВЕЛЬМІ ІМ ПАТРЭБНЫ!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады