МНС Магілёўскай вобласці запрашае школьнікаў прыняць удзел у дыстанцыйным конкурсе «Бяспека-online 5.0»
Канікулы – самы доўгачаканы час для рабят і адначасова галаўны боль для бацькоў. Як зацікавіць школьнікаў не проста сядзець у тэлефоне, а правесці гэты час з карысцю?
Магілёўскі абласны Цэнтр бяспекі жыццядзейнасці прапануе адказ на гэтае пытанне – дыстанцыйны конкурс па АБЖ «Бяспека-online 5.0». У ім можа прыняць удзел любы ахвочы школьнік незалежна ад узросту і месца пражывання. Усё, што трэба для ўдзелу, – тэлефон ці камп’ютар з выхадам у інтэрнэт.
Конкурс будзе праводзіцца ў два этапы з 27 сакавіка па 3 красавіка падчас школьных канікул. У першым этапе ўдзельнікі адкажуць на 15 пытанняў па ОБЖ і, калі справяцца з імі на 100%, пераходзяць у другі тур, дзе будуць самастойна шукаць адказы на 5 пытанняў інтэрнэт-пошуку.
Усе падрабязнасці можна даведацца на старонцы Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС (http://112.by/mogilev) і ў групе «МНС Магілёўскай вобласці» УКантакце (http://vk.com/m4smogilev).
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.07.2025 - 17:20
Пераможцам сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2025» стала сям'я з Гомельскай вобласці
03.07.2025 - 08:48
Памяць аб спаленых вёсках. Эмацыйнае падарожжа моладзі ў вёску Боркі Кіраўскага раёна
01.07.2025 - 09:41
24.06.2025 - 17:37
24.06.2025 - 14:49