Дзень беларускіх студэнцкіх атрадаў адзначаецца 1 жніўня. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да свята, праводзяцца ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці, паведамілі ў абласным камітэце БРСМ.
Хлопцы і дзяўчаты ўдзельнічаюць у тэматычных адкрытых дыялогах, спартыўных турнірах, інтэлектуальных гульнях і інш.
Сёлета ў Магілёве байцоў, камандзіраў і камісараў гарадскіх атрадаў у гонар свята запрасілі на пікнік. На пляцоўцы за Палацам культуры вобласці яны пазмагаліся за перамогу ў турніры па міні-гольфе, пагулялі ў «Кракадзіла» і «Твістэр», прайшлі спецыяльны трэнінг.
У Чавусах адбыўся велапрабег па месцах баявой славы. Яго ўдзельнікі ўсклалі кветкі да мемарыяла ў гарадскім парку, брацкага пахавання савецкіх воінаў ля будынка РАУС, памятных знакаў Герою
Савецкага Саюза Сямёну Азараву, «Танк», воінам 160-й Горкаўскай стралковай дывізіі.
Для моладзі Глуска і Бялыніч правялі спартландыі, а круглянскія хлопцы спаборнічалі ў міні-футболе.
Працоўны семестр ў рэгіёне працягваецца. Магілёўскім абласным штабам студэнцкіх атрадаў сфарміравана 127 атрадаў агульнай колькасцю 1525 чалавек. Запатрабаваны атрады ўсіх профіляў: будаўнічыя, сэрвісныя, экалагічныя, сельскагаспадарчыя, педагагічныя і медыцынскія.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе
29.07.2025 - 12:19
«Магілёўліфтмаш» у 2025 годзе чакае каля 100 маладых спецыялістаў
23.07.2025 - 17:49
Моладзь Магілёўшчыны прадставіць інтэрактыўную пляцоўку на «Вялікі бард-рыбалцы 2025»