Моладзь Магілёўскай вобласці прадставіла на конкурс фатаграфій-матыватараў «Дом наш, ласкаю сагрэты» больш за 550 работ. Пра гэта паведаміла загадчык аддзела па ўзаемадзеянні з дзіцячымі і моладзевымі грамадскімі арганізацыямі ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Алена Кавалёва.
Творчае спаборніцтва праводзілася сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рэгіёна ў 4 намінацыях: «Духоўна-культурная спадчына Беларусі», «Чалавек і яго справа», «Партрэт сучасніка» і «Прырода Беларусі».
«Цікавасць навучэнцаў і высокая якасць пададзеных работ сведчаць аб тым, што маладое пакаленне вобласці расце з трапяткім стаўленнем да сваёй малой радзімы, людзей, якія іх акружаюць, а беражлівае стаўленне да прыроды і жывёл, перададзенае з дапамогай фатаграфіі, дэманструе высокае духоўна-маральнае выхаванне дзяцей», – адзначыла суразмоўца.















Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:15
Абласны этап рэспубліканскага прававога турніру «Сіла закона» пройдзе ў Магілёве 27 лістапада
25.11.2025 - 10:48
24.11.2025 - 11:23
Ад патрыятычных праектаў да зоаабароны — валанцёры абмяняюцца досведам на абласным форуме ў Магілёве