Моладзь Магілёўскай вобласці прыме ўдзел у адборачным туры Конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні для ўдзелу ў XVI фестывалі «Моладзь - за Саюзную дзяржаву». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Як расказала загадчыца аддзела праграмнай і арганізацыйна-кадравай работы абласнога камітэта ГА «БРСМ» Анастасія Краўцова, Прыдняпроўскі край прадставяць 5 канкурсантаў: Вадзім Карпіцкі, Эльвіра Задзярэй, Валерыя Вахціна, Валерыя Заяц і Юлія Ісаева.
Адборачны тур адбудзецца 31 ліпеня ў 12.00 у Маладзёжным тэатры эстрады па адрасе г. Мінск, вул. Маскоўская, 18а.
Кожны ўдзельнік прапануе дзве песні, адна з якіх павінна раскрываць тэмы любові да Радзімы, роднага краю, подзвігу народа, а другая – адлюстроўваць сучасныя маладзёжныя тэндэнцыі. Песні выконваюцца на рускай ці беларускай мовах, у якасці выключэння дазваляецца выкананне адной з песень на нацыянальнай мове выканаўцы. Па ўмовах конкурсу ўсе выступленні праходзяць пад фанаграму «мінус адзін», якая можа ўключаць у сябе бэк-вакал або ў «жывым» суправаджэнні не больш за 5 выканаўцаў (гітара, фартэпіяна, скрыпка і г.д.). Парадак выступлення ўдзельнікаў адборачнага тура будзе вызначацца лёсаваннем у дзень правядзення.
Ацэньваць вакальныя даныя і выканальніцкае майстэрства ўдзельнікаў трэба прафесійнаму журы, члены якога вызначаць склад удзельнікаў на Конкурс выканаўцаў маладзёжнай песні XVI фестывалю «Моладзь – за Саюзную дзяржаву».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:15
Абласны этап рэспубліканскага прававога турніру «Сіла закона» пройдзе ў Магілёве 27 лістапада
25.11.2025 - 10:48
24.11.2025 - 11:23
Ад патрыятычных праектаў да зоаабароны — валанцёры абмяняюцца досведам на абласным форуме ў Магілёве