Моладзь Магілёўскай вобласці прыме ўдзел у 45-м міжнародным чэмпіянаце прафесійнага майстэрства WorldSkills Kazan 2019. Пра гэта паведамілі ў вучэбна-метадычным цэнтры прафесійнай адукацыі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Першынство гэтага года пройдзе ў Казані (Расія) з 22 па 27 жніўня. У ім возьме ўдзел больш за 1,5 тыс. канкурсантаў з 63 краін свету. Беларусь будзе прадстаўляць 40 чалавек. У склад нацыянальнай каманды ўвайшло 5 удзельнікаў і 5 экспертаў з Магілёўскай вобласці.
У кампетэнцыі «Кандытарскае мастацтва» выступіць навучэнка Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа Анастасія Данілава (эксперт Таццяна Кабанькова). У катэгорыі «Квантавыя тэхналогіі» сваё майстэрства прадэманструе прадстаўнік Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Данат Чарнякоў (эксперт Марыя Сцефаненка). У трох кампетэнцыях гонар Прыдняпроўскага краю будуць абараняць студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Пётр Ануфрыенка заяўлены на «Кулінарнае мастацтва» (эксперт Вольга Мацыкава), Дар’я Ерафеенка – «Рэстаранны сэрвіс» (эксперт Таццяна Рыбакова), а Таццяна Прахарэнка – «Хлебапякарства» (эксперт Раіса Кандраценка).
«Усе ўдзельнікі напярэдадні міжнароднага конкурсу прайшлі сур’ёзную падрыхтоўку, – адзначылі суразмоўцы. – Жадаем прадстаўнікам Магілёўскай вобласці годна выступіць і ўнесці важкі ўклад у медальную скарбонку нацыянальнай каманды».
WorldSkills International – міжнародны некамерцыйны рух, мэтай якога з’яўляецца павышэнне прэстыжу прафесійнай адукацыі і стандартаў прафесійнай падрыхтоўкі, прыцягненне моладзі ў вытворчы сектар эканомікі, папулярызацыя рабочых прафесій і спецыяльнасцей. Удзельнікі – маладыя людзі да 22 гадоў (па некаторых кампетэнцыях – да 24 гадоў).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 10:14
Валанцёры БРСМ адправяцца 3 верасня ў Кіраўск з дабрачыннай акцыяй «У школу з Добрым Сэрцам»
26.08.2025 - 16:48
Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці. Форум СД пройдзе ў Магілёве
21.08.2025 - 14:23
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі злёту маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне
19.08.2025 - 12:50