Моладзевая акцыя «Адзін дзень з АСВОДам» пройдзе ў Магілёве 2 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Паводле слоў арганізатараў, у мерапрыемстве прыме ўдзел актыў БРСМ з усёй Магілёўскай вобласці, а таксама ўдзельнікі маладзёжных атрадаў аховы правапарадку.
Акцыя стартуе з азнаямленчай экскурсіі па базе АСВОД. Далей хлопцы ўсталююць тэматычную лаўку ў парку адпачынку «Падміколле», а таксама прымуць удзел у працы інтэрактыўных пляцовак: «Выхад катэры па трывозе»; «Аказанне першай медыцынскай дапамогі»; «Элементы выратавання ў вадзе»; «Апусканні вадалаза».
У завяршэнні моладзь пракоціцца на выратавальнай лодцы.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:15
Абласны этап рэспубліканскага прававога турніру «Сіла закона» пройдзе ў Магілёве 27 лістапада
25.11.2025 - 10:48
24.11.2025 - 11:23
Ад патрыятычных праектаў да зоаабароны — валанцёры абмяняюцца досведам на абласным форуме ў Магілёве