Магілёўская вобласць прымае эстафету рэспубліканскага патрыятычнага працоўнага праекта «Зімовы маршрут». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У Прыдняпроўскім краі праект будзе рэалізоўваць студэнцкі атрад «Ззянне». З 25 студзеня па 3 лютага моладзь мае намер наведаць Магілёўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі і Крычаўскі раёны.
Мерапрыемства стартуе 25 студзеня ў Магілёве. У сярэдняй школе №44 адбудзецца «Праззімнік», дзе байцы студатрадаўцы правядуць майстар-класы па прыкладной творчасці «Майстрым і малюем разам», інтэрактыўныя заняткі па культуры здаровага ладу жыцця, конкурсна-гульнявую праграму па прафарыентацыі, інтэнсіў пра Вялікую Айчынную вайну, пазнаёмяць навучэнцаў з перавагамі і бяспекай сучаснай атамнай энергетыкі, а таксама падчас конкурсна-гульнявой праграмы раскажуць аб дзейнасці Беларускіх студэнцкіх атрадаў.
У гэты ж дзень пройдзе працоўная акцыя «Мы памятаем». Моладзь добраўпарадкуе тэрыторыю каля мемарыяльнага комплексу «Лупалаўскі лагер ваеннапалонных» і ўскладзе да помніка кветкі.
У чацвер, 26 студзеня, адбудзецца адпраўка атрада «Ззянне» ў першую кропку «Зімовага маршруту». Байцы адправяцца ў аграгарадок Кадзіна, дзе наведаюць мясцовую школу. Для вучняў школы пройдзе конкурсна-гульнявая праграма па прафарыентацыі, папулярызацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў, навукова-асветніцкая дзейнасць аб перавагах і бяспецы сучаснай атамнай энергетыкі. Таксама адбудуцца інтэрактыўныя заняткі, прысвечаныя захаванню гістарычнай памяці пра герояў Вялікай Перамогі, па культуры здаровага ладу жыцця, майстар-класы па прыкладной творчасці.
Пасля сустрэчы з навучэнцамі студатрадаўцы акажуць дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі Храма ў гонар Святога велікамучаніка і лекара Панцеляймона.
Увечары для моладзі Магілёўскага раёна пройдзе спартландыя «Мы за спорт» і канцэрт ад байцоў студэнцкага атрада «Ззянне».
З 27 па 29 студзеня студэнцкі атрад «Ззянне» правядзе ў Чавускім раёне.
Там адбудуцца: мітынгі-рэквіемы, адкрытыя дыялогі і майстар-класы для навучэнцаў чавускіх школ, інтэлектуальная гульня «Бітва розумаў», спартыўныя і працоўныя акцыі, а таксама аказанне адраснай шэфскай дапамогі і многае іншае.
Падобныя мерапрыемствы пройдуць таксама ў Крычаўскім і Чэрыкаўскім раёнах, і завершацца 3 лютага.
Дарэчы, «Зімовы маршрут» - гэта адзін з працоўных праектаў, які Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў рэалізуе ўжо трэці год у кожнай вобласці. У ходзе праекта байцы атрадаў праводзяць у малых гарадах і пасёлках шэраг прафарыентацыйных інтэрактываў і тэматычных заняткаў, канцэртных і сацыяльна значных праграм.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 11:24
Новая спецыяльнасць, планы па наборы студэнтаў. Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДУТ
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00