Маладзёжны савет створаць пры Палаце прадстаўнікоў, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валерый Малашка.
«110 дэпутацкіх акруг і, адпаведна, 110 маладых людзей ад 18 да 31 года будуць уключаныя ў Моладзевы савет пры Палаце прадстаўнікоў. У агульнай масе гэта працуючая моладзь. Мы чакаем у першую чаргу тых людзей, якія ўжо сябе, так скажам, выбудоўваюць у прафесійнай сферы і разумеюць, наколькі яны гатовы працаваць у грамадскім жыцці. Хаця па становішчы гэта могуць быць і студэнты. Мы не выключаем, што нехта з дэпутатаў уключыць маладых людзей у склад сваіх памочнікаў», - распавёў Валерый Малашка.
Паводле яго слоў, Маладзёжны савет пры Палаце прадстаўнікоў плануецца сфарміраваць да канца сакавіка.
Маладыя людзі будуць вылучацца ад кожнай дэпутацкай акругі. «Па вялікім рахунку, дэпутат, які працуе ў гэтай акрузе, будзе выступаць нейкім настаўнікам для гэтага маладога чалавека. І, вядома, усё тое, што будзе адбывацца ў плане грамадска-палітычнага жыцця ў межах дэпутацкай акругі, усё, што будзе адбывацца ў маладзёжных калектывах, будзе агульнай справай як дэпутата, так і маладога чалавека, які будзе вылучаны рашэннем абласнога выканаўчага камітэта, - адзначыў парламентарый. - У мінулы тыдзень, працуючы ў акрузе, дэпутаты ўжо сустракаліся з маладымі людзьмі, і пэўны падбор ужо адбываўся разам з органамі выканаўчай улады, аддзеламі ідэалогіі раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, і тыя людзі, якія адказныя за працу з моладдзю ад дзяржаўных органаў, таксама актыўна ўдзельнічалі ў гэтай працы».
«Маладыя людзі будуць праяўляць актыўнасць у тых формах, у якіх працуе дэпутат. Гэта прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі, наведванне працоўных калектываў, удзел у грамадскім жыцці раёнаў, якія ўключаны ў дэпутацкую акругу. Гэта вельмi важна. Гэта будзе як мінімум настроена на тое, каб сфарміраваць дастойную змену», - падкрэсліў Валерый Малашка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.07.2025 - 17:20
Пераможцам сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2025» стала сям'я з Гомельскай вобласці
03.07.2025 - 08:48
Памяць аб спаленых вёсках. Эмацыйнае падарожжа моладзі ў вёску Боркі Кіраўскага раёна
01.07.2025 - 09:41
24.06.2025 - 17:37
24.06.2025 - 14:49