Да ўдзелу ў ім запрашаюць маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца ў арганізацыі Магілёўскага раёна ў мінулым і сёлетнім гадах.
Каб расказаць пра сябе, кожны з удзельнікаў павінен стварыць відэаролік на тэму «Мой старт» — пра першыя крокі ў прафесіі, адаптацыю на працоўным месцы, арганізацыю працы, побыт, вольны час, прафесійныя дасягненні, удзел у грамадскай дзейнасці працягласцю да трох хвілін і размясціць яго у сацыяльнай сетцы Інстаграм з хэштэгам #Мой_старт_Магілёўскі_раён.
Як удакладнілі ў Магілёўскім райвыканкаме, заяўкі на ўдзел у праекце прымаюцца не пазней за 16 снежня 2024 года на электронную пошту konkurs@mogrik.gov.by. У заяўцы неабходна пазначыць ПІБ удзельніка, месца працы, пасаду, кантактны тэлефон, спасылку на апублікаваны відэаролік.
Вынікі праекта падвядуць не пазней за 20 снежня 2024 года. Пераможцаў, якія занялі 1, 2 і 3 месцы, узнагародзяць прызамі і дыпломамі.
Арганізатарамі праекту выступаюць аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама, Магілёўскі РК ГА «БРСМ».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.08.2025 - 14:23
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі злёту маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне
19.08.2025 - 12:50
12.08.2025 - 16:40
Беларуска-расійскі форум «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» пройдзе ў Магілёве 4-8 верасня
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе