Мультымоўны размоўнік распрацавалі выкладчыкі Магілёўскага інстытута МУС. Пра гэта паведаміў начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ВНУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, капітан міліцыі Сяргей Венідзіктаў.
«ІІ Еўрапейскія гульні, якія нядаўна завяршыліся ў Беларусі, у чарговы раз паказалі: супрацоўнік міліцыі павінен быць гатовы да зносін на розных мовах. Дапамагчы супрацоўнікам у гэтым павінен мультымоўны размоўнік, падрыхтаваны выкладчыкамі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Уладзіславам Балабанавым, Яўгенам Івановым, Ганнай Перуновай і дацэнтам Вольгай Лукіной», – адзначыў Сяргей Венідзіктаў.
Рабочымі мовамі размоўніка з’яўляюцца англійская, нямецкая, французская і польская мовы. Выданне змяшчае набор неабходных для паспяховай камунікацыі фраз па найбольш частых сітуацыях: прывітанне, аказанне дапамогі, устанаўленне асобы, апытанне, указанне дарогі, ахова грамадскага парадку, здарэнні з транспартам і іншыя.
«Выкарыстанне мультымоўнага размоўніка, які змяшчае неабходную лексіку, дазволіць супрацоўнікам праваахоўных органаў атрымаць актуальную інфармацыю пра здарэнне на месцы, прыняць неабходныя меры для раскрыцця правапарушэння і аказання дапамогі замежнаму грамадзяніну, які апынуўся ў складанай сітуацыі», – падкрэсліў Сяргей Венідзітаў.
Размоўнік будзе асабліва актуальным для супрацоўнікаў, якія забяспечваюць правапарадак пры правядзенні міжнародных спартыўных мерапрыемстваў. У новым навучальным годзе выданне плануецца таксама выкарыстоўваць у якасці дадатковага даведачнага рэсурсу на занятках па замежнай мове з курсантамі Магілёўскага інстытута МУС.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.06.2025 - 16:17
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 5 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
30.06.2025 - 12:12
Магілёўскім аблвыканкамам падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве з Ленінградскай вобласцю
30.06.2025 - 12:08
30.06.2025 - 10:44
30.06.2025 - 09:12
У Беларусі з 1 ліпеня пачнецца пераход на новую сістэму падрыхтоўкі прававых актаў
27.06.2025 - 18:03