Пошукавікі і рэканструктары Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «ВІККРУ», кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні і навучэнцы Магілёўскага эканамічнага прамыслова-тэхналагічнага каледжа, гімназіі №4, СШ №5 і СШ №12 на чале з навуковым супрацоўнікам музея наведалі 96-гадовую жыхарку в. Гаі Соф'ю Веракса.
Соф'я Іванаўна расказала хлопцам пра лёс партызанскай сувязной Алены Бардзілоўскай, расстралянай немцамі і пахаванай мясцовымі жыхарамі пад бярозкай у 1942 годзе. Удзельнікі сустрэчы наведалі яе магілу і аддалі даніну памяці бязвіннай ахвяры фашызму.
Соф'я Веракса відавочца апошняга бою батальёна міліцыі Канстанціна Уладзімірава. Яе ўспаміны ўвайшлі ў зборнік «Магілёўскі пошукавы веснік» (16 выпуск), які Пётр Хаванскі прэзентаваў жанчыне. А вытрымка з апавядання Соф'і Іванаўна размешчана на адным са стэндаў на мемарыяльным комплексе батальёна міліцыі капітана Уладзімірава: «Уцякаюць з гары міліцыянеры і крычаць: «Ура-а-а, ура-а-а, ура-а-а!» І тут жа немцы агледзеліся і пачалі з мінамётаў біць, і падаюць - адзін упаў, другі, трэці, пры мне ўпала восем чалавек. Не адразу, а проста па чарзе падаюць, адзін упаў, наступны ўпаў. Яны нібы выстраіліся. Як крычалі: «Ура-а-а» – так амаль і сталі…»
Развітваючыся з рабятамі, Соф'я Веракса пажадала ім мірнага неба над галавой, поспехаў у вучобе і моцнага здароўя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.02.2025 - 11:36
Юных гледачоў 27 лютага запрашаюць на прэм'еру анімацыйнага фільма пра дзяржаўныя сімвалы
26.02.2025 - 09:45
Прафсаюзныя санаторыі штогод аздараўліваюць каля 100 тыс. чалавек
26.02.2025 - 08:59
25.02.2025 - 19:31