Віртуальную экскурсію па экспазіцыі «Магілёў эпохі Магдэбургскага права» падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў Музей гісторыі Магілёва. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.
«Старшая навуковая супрацоўніца музея Алена Марзалюк раскажа інтэрнэт-карыстальнікам аб самых цікавых этапах развіцця Магілёва са старажытных часоў да канца XIX стагоддзя. З відэа можна даведацца, калі ў горадзе з’явілася першая ратуша, якія падзеі адбываліся на яго тэрыторыі, калі ён быў часткай Вялікага Княства Літоўскага, якімі былі гараджане–у што верылі, на чым зараблялі, як апраналіся і ўпрыгожвалі сябе», – адзначылі ў музеі.
Асаблівая ўвага падчас экскурсіі нададзена перыяду найбольшага культурнага росквіту Магілёва, калі ён быў адным з самых буйных і ўплывовых ва Усходняй Еўропе, –з XVI па XVIIІ стагоддзе. Пачынаючы з 1577 года горад меў права на самакіраванне і быў прыроўнены ў правах да сталіцы дзяржавы–Вільні.
Раскажа Алена Марзалюк і аб адной з самых вядомых каштоўнасцей музея–адзінай у Беларусі копіі Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года, набытай за кошт спонсарскай падтрымкі і прыватных ахвяраванняў грамадзян. Дакумент з’яўляецца найвышэйшым дасягненнем старабеларускай прававой думкі, папярэднікам еўрапейскіх канстытуцый і самага прагрэсіўнага ў Еўропе таго часу дзяржаўнага зводу законаў.
Завяршаецца відэаэкскурсія наведваннем ратушнай вежы, на самай вяршыні якой знаходзіцца ўнікальны механічны гадзіннік, зроблены магілёўскім майстрам Генадзем Галоўчыкам. Стрэлка на адным з цыферблатаў механізму праходзіць круг ўсяго адзін раз за 500 гадоў. Гадзіннікавых спраў майстар сам правядзе экскурсію і пакажа ў кадры свае вынаходніцтвы.
«Такія анлайн-падарожжы зараз вельмі актуальныя, – дадалі ў музеі. –Цяпер у нашых інтэрнэт-гасцей ёсць магчымасць не толькі бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй Магілёва, але і аказаць падтрымку музею, праца якога, нягледзячы на ўсе цяжкасці, працягваецца». Так, на пляцоўцы MolaMola, прызначанай для хуткага збору сродкаў у інтэрнэце, створана краўдфандынг-кампанія ў падтрымку ўстановы культуры. Прапануецца падтрымаць музей і пералічыць на яго рахунак любую добраахвотную суму.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 14:25
Бліны па аўтэнтычных рэцэптах можна будзе пакаштаваць 6 верасня на бліна-фэсце ў Бялыніцкім раёне
25.08.2025 - 12:26
Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня