Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта Барыса Первунінскіх «Мой шлях», прымеркаванага да 80-гадовага юбілею знакамітага магілёўскага майстра, які выхаваў не адно пакаленне мастакоў, адбудзецца у Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Па словах арганізатараў, тэматыка сюжэтаў самая розная: нацюрморты, пейзажы, працоўныя і спартыўныя будні.
«Як чалавек, у якога дзяцінства апалена вайной, майстар неаднаразова звяртаецца ў сваіх працах да тэмы ваеннага ліхалецця, – расказалі супрацоўнікі музея. – Па прызнанні самога Барыса Іванавіча, ён заўсёды з высокай патрабавальнасцю ставіцца да дасканаласці малюнка, жывапіснага майстэрства, вобразнага асэнсавання сучаснасці, а таксама надае выключнае значэнне кампазіцыі».
Мастак абапіраецца на вопыт выдатных майстроў, убірае ў сябе ўражанні ад іх твораў, але імкнецца не пераймаць іх, а захоўваць сваю індывідуальнасць і развіваць уласны стыль. З абвостранай цікавасцю і любоўю майстар успрымае рэальны воблік навакольнага свету, знаходзіць у будзённых матывах гармонію і прыгажосць, духоўныя і маральныя пачаткі.
Барыс Первунінскіх за доўгі творчы шлях прыняў удзел у вялікай колькасці рэспубліканскіх, усесаюзных, міжнародных і замежных выставах.
Мастак быў узнагароджаны шматлікімі граматамі і медалём «За ўклад у выяўленчае мастацтва Беларусі» ў 1991 годзе.

Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва