Навучэнцы і педагогі Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава падрыхтавалі музычны відэафільм ў падтрымку медыкаў, якія мужна ратуюць жыццё і здароўе людзей. Пра гэта паведаміў кіраўнік установы адукацыі Аляксандр Курсакоў.
«У межах акцыі «Музыка дабра» юныя музыканты творчасцю вырашылі падтрымаць людзей у белых халатахі выказаць ім удзячнасць, – расказаў суразмоўца. – Як толькі было абвешчана аб правядзенні акцыі, відэаролікі, знятыя навучэнцамі дома ў перыяд дадатковых канікул, сталі бесперапынна паступаць на адрас арганізатараў. На працягу трох дзён у праекце прынялі ўдзел многія хлапчукі і дзяўчынкі нашай навучальнай установы. Кожны знайшоў словы падтрымкі ўрачам, фельчарам, медсёстрам, санітарам».
Аляксандр Курсакоў упэўнены, што музыка, якая заўсёды натхняла і дапамагала перажыць складаны час, дапаможа і зараз. У запісаным відэафільме гучаць шматлікія «дзякуй» ад навучэнцаў, іх бацькоў і педагогаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 16:42
26.09.2025 - 14:30
Фестываль анімацыі ў Магілёве. AI-анімацыі і новыя ўдзельнікі з усяго свету (відэа)
26.09.2025 - 09:39
«Анімаёўка-2025»: сустрэча з рэжысёрам-аніматарам Рымам Шарафутдзінавым прайшла ў Магілёве
26.09.2025 - 09:15
25.09.2025 - 19:32