На абласны этап XIV Рэспубліканскага конкурсу дзіцячых і маладзёжных праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон» была прадстаўлена 441 праца устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ТЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Святлана Заграбанец.
Найбольш актыўны ўдзел у творчым спаборніцтве праявілі ўстановы адукацыі Магілёва і Бабруйска, Быхаўскага, Горацкага, Дрыбінскага, Клімавіцкага, Крычаўскага, Мсціслаўскага, Чэрыкаўскага, Краснапольскага, Асіповіцкага раёнаў.
«Кожны прадстаўлены праект і творчая праца дэманстравалі высокі ўзровень інфармацыйнасці і актуальнасці выбраных праблем, адрозніваліся крэатыўнасцю прадастаўленых рашэнняў, адлюстроўвалі вялікую працу і творчы пошук, неабыякавасць да праблем экалогіі і энергазберажэння як навучэнцаў, так і педагагічных работнікаў», – адзначыла суразмоўца.
Першае месца ў намінацыі «Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні» занялі навучэнцы ДУА «Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж» Яўген Харытановіч і Мікіта Аксёнаў з працай «Спецыяльнае энергаэфектыўнае адзенне электрыка». Хлопцы распрацавалі энергаэфектыўны і, што немалаважна, бюджэтны камплект спецыяльнага адзення для забеспячэння камфортнай працы электрыкаў-рамонтнікаў у халодны і цёмны час сутак. На практыцы праект даказвае эфектыўнасць свайго выкарыстання і дэманструе прымяненне таннай чыстай энергіі для камфорту чалавека.
У намінацыі «Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў» найлепшым стаў калектыў навучэнцаў ДУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва». Самы сучасны і захапляльны твор Джоан Роўлінг «Гары Потэр» лёг у аснову прапаганды ідэй энергазберажэння ў школе «магіі», дзе таленавітыя хлопцы з крэатыўнымі педагогамі прадэманстравалі і свае творчыя здольнасці, і шырокія веды ў напрамках развіцця энергазберажэння і альтэрнатыўнай энергетыкі.
У самай масавай і маляўнічай намінацыі «Мастацкая праца па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў» найлепшымі працамі прызнаныя:
у паднамінацыі «Відэаролік» – Плавінскі Арцём, Кавалёва Сафія, Драздова Аляксандра, выхаванцы ДУА «Яслі-сад № 15 г. Магілёва»;
у паднамінацыі «Улётка» – Кандрацьеў Яўген, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва»;
у паднамінацыі «Плакат» – Вілкс Ілья, навучэнец ДУА «Цялушскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бабруйскага раёна»;
у паднамінацыі «Малюнак» – Сілівестраў Антон, навучэнец ДУДА «Горацкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі».
Самым годным і пераканаўчым у намінацыі «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі» стаў вопыт Касцюковіцкай дзяржаўнай раённай гімназіі. Сама тэма скразной ніткай заклікае не заставацца ўбаку, аб’ядноўвацца і рухацца да пастаўленай мэты.
Адборачныя этапы конкурсу «Энергамарафон» прайшлі ў кожнай вобласці і беларускай сталіцы з верасня 2020 года па студзень 2021-га. Іх вынікі падвялі ў студзені-лютым. Заключны этап адбудзецца на базе ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці ў сакавіку-красавіку 2021 года.
Конкурс праводзіцца ў межах выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы № 3 «Аб прыярытэтных кірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы». «Энергамарафон» накіраваны на фарміраванне ў дзяцей і моладзі актыўнай сацыяльнай пазіцыі па рацыянальным выкарыстанні энергарэсурсаў, беражлівых адносінах да навакольнага асяроддзя. Ён таксама закліканы выяўляць і распаўсюджваць эфектыўны вопыт устаноў адукацыі па арганізацыі энергазберажэння.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.04.2025 - 14:46
Тэлемост «Дарогамі Памяці і Славы: адзінства моладзі праз гісторыю» пройдзе 2 красавіка ў Магілёве
01.04.2025 - 10:23
28.03.2025 - 15:25
27.03.2025 - 09:44
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій пройдзе 21-25 красавіка
20.03.2025 - 14:21
БДСГА прымае рэспубліканскі злёт маладых работнікаў вёскі «АграБудучыня»