На абласны этап XI Рэспубліканскага конкурсу праектаў устаноў адукацыі па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон –2019» было прадстаўлена 439 работ з усіх раёнаў Магілёўшчыны. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Абарона работ і ўзнагароджанне ўдзельнікаў праходзіла ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Найбольш ярка і крэатыўна паказалі сябе навучальныя ўстановы Асіповіцкага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Магілёўскага, Кіраўскага раёнаў, Магілёва і Бабруйска. З устаноў прафесійнай адукацыі –магілёўскія дзяржаўныя эканамічны, прафесійна-тэхнічны, політэхнічны і тэхналагічны каледжы; бабруйскія дзяржаўныя тэхналагічны і імя А. Я. Ларына каледжы.
Кожны прадстаўлены праект прадэманстраваў вялікую працу і творчы пошук, неабыякавасць да праблем экалогіі і энергазберажэння як навучэнцаў, так і педагагічных работнікаў устаноў адукацыі.
Згодна з рашэннем журы пераможцамі абласнога этапу конкурсу «Энергамарафон–2019» прызнаныя:
– у намінацыі «Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні»– калектывы навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 і Магілёўскай сярэдняй школы № 21;
– у намінацыі «Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў»–найлепшымі былі вучні СШ № 45 Магілёва;
– у намінацыі «Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў»:
– у паднамінацыі «Відэаролік» – перамаглі Мікушкіна Таццяна і Панкова Ганна, навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійнага агратэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага;
– у паднамінацыі «Лістоўка»–найлепшай прызнаная Холадава Анастасія (Бабруйскі дзяржаўны тэхналагічны каледж);
– у паднамінацыі «Плакат» – перамагла Міцяева Ксенія (Сярэдняя школа № 1 Магілёва);
– у паднамінацыі «Малюнак»– не было роўных Вользе Дзядзенка (Жыліцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа);
– у намінацыі «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай працы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі» – выйграла Асіповіцкая СШ № 3 з праектам «На шляху дасягнення мэтаў энергазберажэння».
Пераможцы ў кожнай намінацыі будуць прадстаўляць Магілёўскую вобласць на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон–2019» у горадзе Барысаў Мінскай вобласці.
Рэспубліканскі конкурс праектаў «Энергамарафон» як сацыяльны праект па эканоміі і беражлівасці энергарэсурсаў Рэспублікі Беларусь стартаваў у 2007 годзе ў Віцебску. Сёння ў працэс эканоміі энергарэсурсаў ўцягнута ўсё чалавецтва. Энергазберажэнне стала адной з прыярытэтных задач любой дзяржавы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 17:49
Моладзь Магілёўшчыны прадставіць інтэрактыўную пляцоўку на «Вялікі бард-рыбалцы 2025»
18.07.2025 - 09:34
У вольны час і са сваім інвентаром. Моладзь Беларусі добраўпарадкоўвае Магілёў пасля разгулу стыхіі
05.07.2025 - 17:20
Пераможцам сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2025» стала сям'я з Гомельскай вобласці