Абласное ўпраўленне МНС сумесна з абласным радыё «Радыё Магілёў» запускаюць праект-віктарыну «Павінны смяяцца дзеці». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
«Ужо зусім хутка дзеці пойдуць у школу. У «пагоні» за добрымі адзнакамі важна не забываць і пра бяспеку дзіцяці, – адзначыла суразмоўца. – З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і арганізацыі іх бяспекі мы падрыхтавалі праект-віктарыну».
Галоўная мэта мерапрыемства – праз азарт і логіку дастукацца да кожнага і растлумачыць, што бяспека дзіцяці ў першую чаргу залежыць ад дарослых, якія павінны навучыць дзіця і такім чынам прадухіліць бяспеку.
Віктарына стартуе 29 жніўня. Для таго, што атрымаць прыз ад ратавальнікаў і праверыць свой узровень IQ, неабходна згуляць у гульню «Дзе логіка?». На працягу тыдня ў супольнасці УКантакце «Радыё Магілёў» штодня ў 10.00 будзе размяшчаць заданне: 3 карцінкі. Задача ўдзельнікаў зразумець, што іх аб’ядноўвае.
Тым, хто правільна адгадае схаваны фрагмент і выканае заданне радыёвядучых, – падарунак ад МНС.
Настройвайце радыёпрыёмнікі на хвалю «Радыё Магілёў», сачыце за эфірамі, выбудоўвайце лагічны ланцужок, перамагайце і жывіце бяспечна са сваімі дзецьмі.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2025 - 14:51
16.05.2025 - 14:20
Міністэрства адукацыі абнавіла пералік рабочых прафесій для школьнікаў
16.05.2025 - 13:05
Аляксандр Гарошкін прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ
16.05.2025 - 10:19
Дзень сям'і на Магілёўліфтмашы: як прадпрыемства клапоціцца пра работнікаў і іх дзяцей (відэа)
16.05.2025 - 09:36