RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На асабісты прыём да Аляксандра Гарошкіна звярнуліся жыхары Малой Бароўкі

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытання з будаўніцтвам цэнтральнай каналізацыі ў в.Малая Бароўка Магілёўскага раёна да яго звярнуліся члены таварыства ўласнікаў.

Па словах заяўнікаў з 2009 года ініцыятыўная група звярталася ў розныя інстанцыі і ў 2022 годзе імі было арганізавана простае таварыства для праектавання і будаўніцтва каналізацыі. У 2023 годзе, у сувязі са зменамі ў заканадаўстве, яна была зарэгістраваная ўжо як юрыдычная асоба. Далей, паводле расказу тых, хто звярнуўся, была падрыхтавана неабходная перадпраектная інжынерна-тэхнічная дакументацыя, пасля яе ўзгаднення атрыманы АПЗ і выкананы інжынерна-геалагічныя пошукі, распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, пройдзена дзяржбудэкспертыза. Пасля зваротаў ініцыятыўнай групы ў дзяржорганы і кампетэнтныя службы аб'ект быў уключаны ў інвестыцыйную праграму вобласці на 2025-2027 гады і запланавана яго рэалізацыя ў 2025 годзе.

Аднак далей у таварыства ўласнікаў, у якое ўваходзіць каля 250 чалавек, узнікла пытанне з бязвыплатнай перадачай праекта, вызначэннем заказчыка і падрадчыка. Паколькі час ідзе, а будаўнічыя работы так і не пачаліся, людзі захваляваліся, ці будзе праект выкананы ў адведзеныя тэрміны.

«Па словах заяўнікаў з 2009 года ініцыятыўная група звярталася ў розныя інстанцыі і ў 2022 годзе імі было арганізавана простае таварыства для праектавання і будаўніцтва каналізацыі. У 2023 годзе, у сувязі са зменамі ў заканадаўстве, яна была зарэгістраваная ўжо як юрыдычная асоба. Далей, паводле расказу тых, хто звярнуўся, была падрыхтавана неабходная перадпраектная інжынерна-тэхнічная дакументацыя, пасля яе ўзгаднення атрыманы АПЗ і выкананы інжынерна-геалагічныя пошукі, распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, пройдзена дзяржбудэкспертыза. Пасля зваротаў ініцыятыўнай групы ў дзяржорганы і кампетэнтныя службы аб'ект быў уключаны ў інвестыцыйную праграму вобласці на 2025-2027 гады і запланавана яго рэалізацыя ў 2025 годзе.

Аднак далей у таварыства ўласнікаў, у якое ўваходзіць каля 250 чалавек, узнікла пытанне з бязвыплатнай перадачай праекта, вызначэннем заказчыка і падрадчыка. Паколькі час ідзе, а будаўнічыя работы так і не пачаліся, людзі захваляваліся, ці будзе праект выкананы ў адведзеныя тэрміны..

Аляксандр Гарошкін адзначыў, што сёння членам таварыства ўласнікаў важна актуалізаваць дакументацыю, каб не губляць час. Ён даручыў галоўнаму ўпраўленню ЖКГ аблвыканкама да 29 мая скласці пісьмовы адказ заяўнікам з пералікам пытанняў, якія патрабуюць карэкціроўкі. Далей, як адзначыў кіраўнік дэпутацкага корпуса рэгіёна, усё будзе залежаць ад самога таварыства ўласнікаў, якое павінна паставіць дакладную задачу перад праектнай арганізацыяй: «Не губляйце час. Дзейнічайце. Калі раптам зноў сутыкаецеся з незразумелай сітуацыяй - пытайцеся. Мы не можам зрабіць за вас пэўныя крокі, але можам накіраваць і падказаць, каб дапамагчы вырашыць сітуацыю», – растлумачыў Аляксандр Гарошкін.

Заяўнікі падзякавалі за тлумачэнні і выказалі надзею, што цяпер, калі ім зразумелы парадак дзеянняў, яны прымуць са свайго боку ўсе неабходныя намаганні, і ўжо сёлета ў іх населеным пункце пачне працаваць цэнтральная каналізацыя.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая