На асобных участках Клімавіцкага раёна з 19 сакавіка адмяняецца кантрольна-прапускны рэжым. Такое рашэнне было прынята на калегіі Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.
У прыватнасці, з-пад кантролю адміністрацыі зон адчужэння і адсялення выводзяцца наступныя ўчасткі тэрыторый і аб’екты:
– кварталы лесу агульнай плошчай 411,2 гектараў–кварталы №№ 70, 71, 73 Савініцкага лясніцтва і квартал № 100 Клімавіцкага лясніцтва ДЛГУ «Клімавіцкі лясгас»;
– могілкі адселенай в. Цітоўка, размешчанае ў квартале лесу № 73 Савініцкага лясніцтва ДЛГУ «Клімавіцкі лясгас».
Абмежаванні на тэрыторыях, з якіх здымаецца кантрольна-прапускны рэжым, устаноўлены Правіламі вядзення лясной гаспадаркі ў зонах радыеактыўнага забруджвання. Гэта значыць, што знаходжанне грамадзян тут дазволена, але ў той жа час забаронена сельскагаспадарчая дзейнасць. Не рэкамендуецца таксамавыпас жывёлы, нарыхтоўка кармоў, збор грыбоў, дзікарослых пладоў, ягад, лекавай і тэхнічнай сыравіны і да т. п.
Інфармацыю аб усіх абмежаваннях можна атрымаць у аддзеле архітэктуры і будаўніцтва Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта (тэл. 802244 77 8 19), аддзеле радыялогіі ДЛГУ «Клімавіцкі лясгас» (тэл. 802244 37 0 59), упраўленні па кантролі за выкананнем прававога рэжыму на тэрыторыі Магілёўскай вобласці (тэл. 80222 73 54 45, 802245 72 5 26).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 16:30
Юрый Назараў: у Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў вялікі патэнцыял для росту аб'ёмаў вытворчасці
03.06.2025 - 10:22
У Магілёўскай вобласці ў корманарыхтоўку ўключыліся ўсе раёны
02.06.2025 - 11:22
Чавусы зменьваюцца: новыя дарогі, скверы і камфорт у кожным двары
29.05.2025 - 10:18