Сёння тэлерадыёкампанія «Магілёў» сумесна з Магілёўскім абласным аддзяленнем Беларускага дзіцячага фонду пры падтрымцы аблвыканкама зноў дорыць радасць новага года дзецям, якія пазбаўленыя свята ў звычайным жыцці. Дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пачнецца на тэлеканале «“Беларусь 4” Магілёў» а 14:00.
Падарыце радасць новага года дзецям, якія пазбаўленыя свята ў звычайным жыцці.
Зрабіць ахвяраванне проста: кароткі нумар МТС – *222*5# выклік. З вашага рахунку спішуць 2 рублі.
Кароткі нумар А1 – *222*42# выклік. Вы можаце выбраць суму ахвяравання 2,5 або 10 рублёў. Гэтак жа абаненты А1 могуць адправіць смс з любым тэкстам на нумар 2242. Сума ахвяравання – 2 рублі.
На стацыянарным тэлефоне нумар 8 902 215 11 11. З вашага рахунку спішацца 3 рублі.
Акрамя таго, вы можаце ўнесці дабрачынны ўзнос праз сістэму АРІП.
Падчас тэлемарафона мы расказваем аб дзіцячых лёсах, дапамагаем цяжка хворым дзецям і ўстановам, дзе яны выхоўваюцца. Але галоўнае – з вашай дапамогай выконваем мары. Сабраныя падчас тэлемарафона сродкі пойдуць на адрасную дапамогу дзецям Магілёўшчыны, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 11:59
12.07.2025 - 09:50
«Ідзём у графіку». Юрый Назараў аб важных аб'ектах у Шклове і падрабязнасцях даклада Прэзідэнту
10.07.2025 - 11:59
Анатоль Ісачанка: асноўная задача - прывесці ў парадак вуліцы Магілёва і наладзіць рух транспарту
08.07.2025 - 11:35