Рус Бел Eng 中文

На Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны прадпрыемствы і арганізацыі Магілёўскай вобласці падпісалі кантракты на $ 3,9 млн.

Падчас VIII пасяджэння Беларуска-Украінскага Кансультатыўнага савета і Украіны ў Жытоміры, прадпрыемствы і арганізацыі Магілёўскай вобласці заключылі кантракты на агульную суму $ 3,9 млн. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.

Акрамя таго, былі падпісаны пагадненні аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта з Днепрапятроўскай і Харкаўскай абласнымі дзяржаўнымі адміністрацыямі Украіны.

Дэлегацыю нашага рэгіёна на Форуме ўзначальваў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. У яе склад увайшлі кіраўнікі і прадстаўнікі ААТ «Магілёўскі металургічны завод», «Магілёўліфтмаш», «Папяровая фабрыка “Спартак”», «Чырвоны харчавік», «Белшына», «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”», Магілёўскі завод «Строммашына», «Магатэкс», РУП «Завод газетнай паперы», дзяржаўнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу “Беларуская цэментная кампанія”», УП «Магілёўскае аддзяленне БелГПП», адміністрацыі СЭЗ «Магілёў».

Суразмоўцы дадалі, што падчас форуму ў Жытоміры працавала выстава буйнагабарытнай тэхнікі беларускіх і ўкраінскіх прадпрыемстваў. Сваю прадукцыю тут прэзентавалі «Белшына» і «Бабруйскаграмаш». Па суседстве быў арганізаваны кірмаш прадукцыі і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у якім удзельнічалі «Чырвоны харчавік» і грамадскае аб’яднанне магілёўскіх рамеснікаў «Шчырая майстэрня».

У культурнай праграме сваю творчасць прадэманстравалі народны ансамбль народнай песні «Вяйняначка» Вяйнянскага Цэнтра культуры і вольнага часу ГУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна» і народны ансамбль народнай песні «Вабічанскія ўзоры» Вішоўскага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу ГУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна».

II Форум рэгіёнаў сабраў у Жытоміры дэлегацыі ўсіх абласцей Беларусі і 22 рэгіёнаў Украіны. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўрадавых і дзелавых колаў дзвюх краін, кіраўніцтва мясцовых органаў улады, а таксама кіраўнікі дзяржаў. Двухдзённае мерапрыемства праводзілася ў розных фарматах і ахапіла практычна ўсе кірункі двухбаковага супрацоўніцтва.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая